Станіслаў Ксаверый Прушынскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Станіслаў Ксаверый Прушынскі (польск.: Stanisław Ksawery Prószyński; каля 1768 — 24 красавіка 1813, маёнтак Лошыца[1]) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Хуткія факты Станіслаў Ксаверый Прушынскі, падкаморы менскі[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Прадстаўнік старажытнага шляхецкага роду Прушынскіх герба «Любіч». Нарадзіўся каля 1768 года ў сям’і Антонія Прушынскага, падкаморыя менскага[1].

Падкаморы менскі (1775), дэпутат і пісар Галоўнага Трыбунала ВКЛ у 1789—1790 гг., з 1792 года ротмістр 29-й харугвы 2-й (пяцігорскай) брыгады нацыянальнай кавалерыі войскаў ВКЛ[1].

Кавалер Ордэна Св. Станіслава[1].

Памёр 24 красавіка 1813 года ў маёнтку Лошыца, пахаваны там жа[1].

Remove ads

Сям’я

У шлюбе з Ганнай з Сямашкаў (каля 1770 — 31 мая 1820, двор Лошыца, пахавана ў маёнтку Новы Двор), дачкой Андрэя Сямашкі (да 1741—1777)[1]. Дзеці[1]:

Remove ads

Маёнткі

Валодаў маёнткамі Новы Двор, Трасцянец і Лошыца ў Менскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага, а пазней у Мінскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads