Станіслаў Іванавіч Крэпскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Станіслаў Іванавіч Крэпскі (нар. 1949, в. Раўчак, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі пісьменнік, краязнаўца, філолаг. Падпалкоўнік унутраных войск запасу. З’яўляецца намеснікам кіраўніка асацыяцыі праваахоўных органаў «Шчыт Чарнобыля».
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Раўчак каля в. Пухавічы. Скончыў Раўчацкую пачатковую школу і сярэднюю школу ў Пухавічах (1966).
У 1971 годзе скончыў філалагічны факультэт БДУ.
Служыў ва Узброеных Сілах СССР у вайсковым злучэнні, якое дыслацыравалася ў Мар’інай Горцы. Пазней ва ўнутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Выйшаў у запас у званні падпалкоўніка ўнутраных войскаў. У час службы ўдзельнічаў у ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Працаваў выкладчыкам у Мінскім дзяржаўным каледжы электронікі. З 2017 года працуе выкладчыкам у Мінскім дзяржаўным каледжы тэхнікі і тэхналогій будаўніцтва.
Remove ads
Творчасць
Аўтар шматлікіх метадычных распрацовак заняткаў па дапрызыўнай падрыхтоўцы юнакоў.
Літаратурнай творчасцю пачаў займацца з 2002 года, першай ілюстраванай кніжкай стала «Дзедавы калыханкі». Вядомы творамі «Кросны жыцця», «Зазірнуць за гарызонт» і «Маня-Марыя». Зборнік прозы «Зазірнуць за небасхіл» (2020)[1].
Узнагароды
- Грамата Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь[2]
- Юбілейны медаль «90 год міліцыі Беларусі»
- Юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Юбілейны медаль «25 гадоў аварыі на ЧАЭС»
- Медаль «За выслугу гадоў»
- Нагрудны знак «За выдатную службу ў МУС»
- Медаль Народнага гонару Украіны «Герай Чарнобыля»
- Медаль Саюза «Чарнобыль Расіі»
- Знак «Ліквідатар наступстваў аварыі на ЧАЭС»
- Медаль «Ветэран працы» [3]
Зноскі
- Наш зямляк выдаў зборнік прозы «Зазірнуць за небасхіл»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2020. Праверана 31 сакавіка 2020.
- Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 ліпеня 2019. Праверана 28 ліпеня 2019.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads