Раўчак
вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Раўча́к[1] (трансліт.: Raŭčak, руск.: Ровчак) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета. Месціцца за 10 км на ўсход ад Мар’інай Горкі, 54 км ад Мінска.
Remove ads
Назва
Назва дадзена ад наймення мясцовасці, урочышча Раўчак, дзе ўзнік населены пункт. Раўчак (раўчук) — невялікі равок, канаўка, або ручаёк[2].
Гісторыя
У другой палове XIX стагоддзя ўрочышча ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1885 годзе засценак. У 1889 годзе землеўладальнікамі ва ўрочышчы Раўчак былі праваслаўны селянін Іван Міронавіч Гулякевіч (8 дзесяцін зямлі) і праваслаўны мешчанін Уладзіслаў Вікенцевіч Календа (40 дзесяцін)[3].
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Дзейнічала пачатковая школа[4].
Remove ads
Насельніцтва
- 1897 год — 16 двароў, 81 жыхар
- 1908 год — 8 двароў, 54 жыхары
- 1917 год — 8 двароў, 55 жыхароў
- 1960 год — 70 жыхароў
- 2002 год — 12 двароў, 22 жыхары
- 2009 год — 22 жыхары
- 2019 год — 12 жыхароў[5]
Вядомыя асобы
- Станіслаў Крэпскі (нар. 1949) — пісьменнік[4].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads