Станіслаў Глябовіч
(пам. 1510-я) ваявода полацкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Станіслаў Глябовіч (? — 1513) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Remove ads
Біяграфія
Намеснік мерацкі ў 1492—1495 гадах, маршалак гаспадарскі ў 1492—1511 гадах, намеснік віцебскі ў 1495—1501 гадах, браслаўскі з 1501 года, полацкі з 1502 года, ваявода полацкі з 1505 года. Разам з братамі Юрыем і Пятром уваходзіў у велікакняжацкую раду. Вызначыўся на дыпламатычнай службе — удзельнічаў у пасольствах да вялікага князя маскоўскага ў 1492, 1499, 1503, 1504, 1511 гадах.
Сям’я
Паходзіў з роду Глябовічаў гербу «Ляліва». Сын смаленскага намесніка Глеба і Мілохны Ганны Рачкоўны. Ажаніўся з Соф’яй Корчаўскай (памерла пасля 1537), пакінуў дзяцей:
- Альжбету, жонку спачатку Івана Сапегі, а потым Рыгора Осціка;
- Катажыну, жонку Мацея Клочкі;
- невядомую з імя дачку, жонку Станіслава Пяткевіча;
- Мікалая (? — пасля 1533);
- Яна (? — да 1541).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads