Мацей Клочка
(1487—1543) генеральны староста жамойцкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мацей Клочка (польск.: Maciej Kłoczko; каля 1480 — 1543) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Клочкаў герба «Павяла». Нарадзіўся ў сям’і Войцеха, ахмістра вялікай княгіні і намесніка ковенскага.
Ваявода віцебскі з 1532 года і адначасова намеснік Аболецкага маёнтка каралевы Боны з 1533, стараста жамойцкі з 1542 года, часам ужываў прозвішча Ахмістровіч.
У 1528 годзе ставіў у войска 47 коннікаў са сваіх маёнткаў і 18 — з жончыных.
Сям’я
Быў жанаты з Кацярынай з Глябовічаў, спадчынніцай маёнтка Рудка на Падляшшы. Памёр без нашчадкаў.
Літаратура
- Вячаслаў Насевіч. Клочкі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads