Станіслаў Замбжыцкі
польска-беларускі паэт, этнограф, фальклярыст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Станіслаў Апалінарый Замбжыцкі (польск.: Stanisław Apolinary Zambrzycki; 1824; Вязынка, цяпер Маладзечанскі раён, Мінская вобласць, Беларусь — 1 кастрычніка 1907, Вязынка) — польска-беларускі паэт, этнограф, фалькларыст.
Remove ads
Біяграфія
З роду Замбжыцкіх герба «Касцеша», якія валодалі землямі на Меншчыне і на тэрыторыі цяперашняй Літвы. Радавым маёнткам Замбжыцкіх была Вязынка.
Сын Валенція Замбжыцкага і Юзэфы з Ясенскіх, якія памерлі калі Станіслаў быў падлеткам.
У 1877—1880 гадах Станіслаў арыштаваны расійскімі ўладамі. Жонка Амалія здолела вызваліць яго з умовай, што два іх сыны пойдуць у кадэты[1].
Станіслаў Замбжыцкі меў праблемы са здароўем, часткова былі паралізаваны левая рука і нага, і не мог займацца гаспадаркай, таму здаваў свой фальварак у арэнду.
Займаўся краязнаўствам і фальклорам. Пісаў гістарычныя і сатырычныя творы на польскай і беларускай мовах. Захапляўся вывучэннем мясцовых курганаў і першым апісаў гарадзішча ў Вязынцы.[2]
Remove ads
Творы на беларускай мове
- Гутарка Сталюка (Hutarka Staluka)
- Суд ката ў Вайтэлях (Sąd kota w Wojtelach)
- Карты (Karty)
Сям’я
Быў жанаты з Алімпіяй з Чэкатоўскіх, у будучым хроснай маці Янкі Купалы.
Сужэнцы мелі двух сыноў і дачку Марыю.
Іх сын Юзаф Зыгмунт Лукаш Замбжыцкі (1861—1948) ў шлюбе з Зоф’яй з Віткоўскіх меў чатырох дзяцей, сярод іх Алімпія Свяневіч, вядомая этнографка, даследніца творчасці Адама Міцкевіча[3].
Творчасць
- Stanisław Apolinary Zambrzycki. Wiersze, z komentarzem Olimpii Swianiewiczowej, redaktorzy Maria Swianiewicz-Nagięć. — Pruszków: Oficyna Wydawnicza "Rewasz", 2022. — 294 с. — ISBN 978-83-8122-061-3.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads