Алімпія Свяневіч

польска-беларуская этнографка From Wikipedia, the free encyclopedia

Алімпія Свяневіч
Remove ads

Алімпія Свяневіч, па нараджэнні Замбжыцкая (польск.: Olimpia Swianiewiczowa; 1 снежня 1902(1902-12-01), Гомель, Магілёўская губерня15 чэрвеня 1974(1974-06-15), Галіфакс) — польска-беларуская фалькларыстка, этнографка, географка, геолаг, геамарфолаг, мовазнаўца, гісторык літаратуры, настаўніца, педагог, даследніца творчасці Адама Міцкевіча.

Хуткія факты Алімпія Свяневіч, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Паходжанне

З роду Замбжыцкіх, якія валодалі землямі на Меншчыне і на тэрыторыі сённяшняй Літвы. Радавым маёнткам Замбжыцкіх была Вязынка, менавіта ў Замбжыцкіх арандаваў зямлю Дамінік Луцэвіч, бацька Янкі Купалы. З роду Замбжыцкіх паходзіў таксама Станіслаў Замбжыцкі (1823—1907) — беларускі краязнавец, фалькларыст, пісьменнік, які быў інвалідам і здаваў свой фальварак у арэнду. Станіслаў Замбжыцкі захапляўся вывучэннем мясцовых кургонаў і першым апісаў гарадзішча ў Вязынцы.[1]. Станіслаў Замбжыцкі ажаніўся з Алімпіяй Чакатоўскай (была хроснай маці Янкі Купалы), яны былі роднымі дзедам і бабай Алімпіі[2].

Дзіцячыя гады. Міжваенны перыяд

Алімпія нарадзілася 1 снежня 1902 года ў шляхецкай сям’і Юзафа Замбжыцкага і Зоф’і Віткоўскай. Бацька Алімпіі працаваў машыністам, але пасля арышту расійскімі ўладамі страціў магчымасць там працаваць. У сям’і апроч Алімпіі было яшчэ трое дзяцей, бацькі Алімпіі, як і ў шматлікіх тагачасных шляхецкіх сем’ях, культывавалі памяць паўстання 1863 года. Маці Алімпіі арганізавала нават грэпсовую пошту для зняволеных паўстанцаў, пра што потым згадваў ва ўспамінах Апалінарый Свентаржэцкі[3]. Некаторы час Алімпія пад жыла Мінскам. У 1906 годзе бацька Алімпіі атрымаў радавы маёнтак Вязынку ў спадчыну, пасля чаго сям’я пераехала туды, дзе Алімпія правяла дзіцячыя гады[заўв 1]. Сям’я Алімпіі не была надта заможнай, таму дзецям прыходзілася дапамагаць бацькам займацца гаспадаркай маёнтку.

З 1919 года Алімпія добраахвотна служыла ў Войску Польскім кур’еркай, такім чынам прымала ўдзел у польска-савецкай вайне. Пасля вайны скончыла ўніверсітэт імя Стэфана Баторыя ў Вільні па спецыяльнасці геаграфія, геалогія. У 1926 годзе пабралася шлюбам з эканамістам Віленскага ўніверсітэта Станіславам Свяневічам, выхоўвала чатырох дзяцей. З 1928 года працавала настаўніцай геаграфіі. У 1936—1941 годзе была настаўніцай геаграфіі ў віленскай гімназіі сясцёр бенедыктак, зачыненай савецкімі ўладамі ў 1946 годзе.

Першы досвед геалогіі атрымала працуючы асістэнткай Мечыслава Ліманоўскага  (польск.) ў галіне геамарфалогіі. Удзельнічала ў даследаванні Віліі і тэрас даліны  (літ.) ракі Вакі[5]. Разам з вядомай этналагіняй Цэзарыяй Бадуэн дэ Куртэнэ  (польск.) [заўв 2] апісала тэрасы Віліі ў ваколіцах Вільні[6].

У 1920—1930-я гады Алімпія Свяневіч у ваколіцах Вязынкі пачала займацца збіраннем народных песень, арганізоўвала ў Маладзечне, Радашковічах, Вільні выстаўкі беларускіх тканін і нацыянальнага адзення, адначасова з тым даследавала творчасць Адама Міцкевіча.

Другая сусветная вайна. Пасляваенны час

Гады Другой сусветнай вайны і першы год пасля яе заканчэнне правяла ў Вязынцы і Вільне, у разлуцы з мужам, які ў апошні момант быў выратаваны ад расстрэлу ў Катыні, пасля чаго быў вязнем Лубянкі і Гулагаў (савецкія ўлады спадзяваўся выкарыстаць яго веды ў галіне нямецкай эканомікі), а потым не паспеў далучыцца да Арміі Андэрса і ў рэшце, пасля працяглага знаходжання ў Тэгеране і Іерусаліме, застаўся ў Вялікабрытаніі.

Thumb
Могілкі Алімпіі і Станіслава Свяневічаў у Галіфаксе

У 1946 годзе Алімпія Свяневіч разам з чатырма дзецьмі змагла рэпатрыіравацца ў Польшчу і пасялілася ў Тчэве дзе выкладала геаграфію і біялогію ў мясцовай адміністрацыйна-гандлёвай сярэдняй школе[заўв 3]. У Тчэве даследніца зацікавілася фальклорам кашубаў, даследавала дзейнасць стваральніка кашубскай граматыкі і першага кашубскага пісьменніка Фларыяна Цэйновы  (польск.), вядомага як «Будзіцель кашубаў».

Дзякуючы частым скажэнням прозвішча яна пазбегла рэпрэсій, звязаных з дзейнасцю мужа, які раскрыў на Захадзе праўду пра Катынскае злачынства. Будучы шматгадовым сябрам Польскага эскурсійнага таварыства, яна стала ініцыятарам дзейнасці ў гэтай установе Эскурсійнага клуба школьнай моладзі (у далейшым пад эгідай Польскага турыстычна-эскурсійнага таварыства). У 1957 годзе яна пакінула краіну і далучылася да мужа ў Інданезіі.

З 1963 года разам з мужам жыла ў Паўночнай Амерыцы. Спачатку пасяліліся ў Злучаныя Штаты Амерыкі ў невялікім горадзе Нотр-Дам  (англ.), у штаце Індыяна, дзе ў 1967 годзе падчас Шасцідзённай вайны разам з мужам падпісала ліст «Салідарнасці з Ізраілем», падрыхтаваны Юзафам Чапскім. Потым пераехалі ў Канаду, пасяліліся каля горада Галіфакс, у правінцыі Новая Шатландыя. Памерла 15 чэрвеня 1974 года каля Галіфакса, пахавана там жа разам з мужам.

Remove ads

Сям’я

Была замужам за эканамістам Віленскага ўніверсітэта Станіславам Свяневічам, у шлюбе мела чатырох дзяцей: Марыя Нагенць  (польск.)[заўв 4], Вітальд Свяневіч, Ежы Свяневіч, Бернадэта Свяневіч-Шчаглоўская[заўв 5]. Унук Алімпіі Павел Свяневіч  (польск.) стаў вядомым у Польшчы эканамістам і географам, нейкі час займаў пасады дарадцы прэзідэнта Польшчы.

Даследаванне творчасці Адама Міцкевіча

Thumb
Ілюстрацыя да паэмы «Дзяды» Адама Міцкевіча
Thumb
Вёска Сяледчыкі, цяпер на тэрыторыі вёскі Вязынка, фота 1938 года Алімпіі Свяневіч, фота знаходзіцца Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы

Прадметам асаблівай цікавасці Алімпіі Свяневіч у эміграцыі стаў фальклор і ў асаблівасці тэма выкарыстання беларускага фальклору ў творчасці Адама Міцкевіча. У сакавіку 1971 года яна выступіла ў эміграцыйным «Польскім Навуковым Таварыстве» ў Лондане з дакладам «Інтэрпрэтацыя «Дзядоў Міцкевіча на аснове беларускага фальклору» (які быў адданы ў друк у «Штогоднік Польскага Навукова Таварыства на эміграцыі  (польск.)» том 21, 1970/1971)[7]. Больш шырокая праца на гэту тэму, першапачаткова прадстаўленая для публікацыі ў парыжскай «Культуры», засталася ў машынапісе.

Увогуле пачатак даследавання творчасці Адама Міцкевіча паходзіць яшчэ з універсітэцкіх часоў Алімпіі Свяневіч, якая мела вельмі добрую этнаграфічную майстэрню ў Віленскім універсітэце Стэфана Баторыя. На цікавасць да этнаграфіі паўплывалі яе настаўнікі ў гэта галіне Цэзарыя Бадуэн дэ Куртэнэ Эрэнкройц Янджэевіч  (польск.) і знакаміты даследчык Палесся Казімір Машынскі.

Алімпію цікавілі вытокі беларускага свята Дзяды. Дзеля гэта даследавала народны фальклор у вёсцы Сяледчыкі[заўв 6]. Падчас этнаграфічных даследаванняў Алімпіі Свяневіч узнікла навуковая спрэчка з вядомым прафесарам Станіславам Піганям  (польск.), які таксама даследаваў Дзяды, толькі каля Коўні і Вільні, але сцвярджаў, што Дзяды паходзяць ад веснавога абраду — Радаўніцы, якое нібыта прыйшло з праваслаўем. Алімпія Свяневіч насуперак Станіславу Піганю даказвала, што Дзяды маюць паганскія, дахрысціянскія карані. У Польскім навуковым таварыстве на эміграцыі яна апублікавала на гэту тры артыкулы: «Пахаванне, памінкі і Дзяды ў вёсцы Сяледчыкі», «Беларускія Дзяды» і «Інтэрпрэтацыя Дзядоў Міцкевіча паводле беларускага фальклору». У 2018 годзе дзякуючы Торуньскаму этнаграфічнаму музею імя Марыі Знамяроўская-Пруферава і даследніцы Гражыны Харытанюк-Міхей, якая напісала прадмову да выдання, выйшла манаграфія Алімпіі Свяневіч «Interpretacja Dziadów Mickiewiczowskich na podstawie skarbca kultury białoruskiej».

Алімпія Свяневіч таксама рыхтавала дысертацыю пра постаць Макрыны Мечыслаўскай, але так і не змагла яе скончыць.

Remove ads

Працы

Remove ads

Заўвагі

  1. Невядома ці была Алімпія Свяневіч асабіста знаёмая з Янкам Купалам праз тое, што сям’я Луцэвічаў пакінула Вязынку да пераезду бацькоў Алімпіі, але вядома, што Алімпія сябравала з жонкай Купалы Уладзіславай Луцэвіч[4].
  2. Цэзарыя была дачкой вядомага польскага мовазнаўцы Яна Нечыслаў Бадуэн дэ Куртэнэ  (польск.), які акрамя навуковай дзейнасці быў знакаміты нетыповымі для таго часу ідэямі фемінізму, экалагізму, пацыфізму.
  3. У Тчэве Алімпія разам з чатырма дзецьмі апынулася без падтрымкі, атрымлівала дапамогу ў выглядзе адзення, якое выдала амерыканская арганізацыя UNRRA. Пасля прыезду яна была здзіўлена тым, што ў Памор’і генерала Юзафа Галлера, якога лічылі адным з вызваліцеляў заходніх земляў, шанавалі больш, чым Юзафа Пілсудскага, які больш імкнуўся далучыць тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага.
  4. Стала вядомай біялагіняй.
  5. Займалася ў тым ліку біяграфічнымі даследаваннямі сваіх бацькоў, таксама памяццю аб ахвярах Катынскага расстрэлу. Апісвала сваю маці, як асобу рэлігійную і разважлівую.
  6. У 1972 годзе Сяледчыкі і іншыя навакольныя населеныя пункты былі аб’яднаны з Вязынкай у адну вёску, на сённяшні момант аб былой вёсцы нагадвае вуліца Сяледчыкі ў Вязынцы на месцы былой вёскі.
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads