Станіслаў Лявонавіч Станкевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Станіслаў Лявонавіч Станкевіч (18 мая 1886[1], Арляняты, Віленская губерня — 3 лютага 1964[1], Вільня) — беларускі выдавец, паэт.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1886 годзе ў в. Арляняты Ашмянскага павета Віленскай губерні (цяпер — Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці).
У 1903—1919 гадах працаваў у аптэках Пецярбурга, падтрымліваў сувязі з Б. Эпімах-Шыпілам.
З пачатку 1920-х гадоў супрацоўнічаў з Беларускім выдавецкім таварыствам у Вільні, у 1926 адкрыў уласную беларускую кнігарню. Выдаваў разам з З. Верас адрыўныя беларускія календары. У 1920-я гады выступаў з літаратурнымі творамі ў перыядычным друку Заходняй Беларусі. С. Станкевіча лічаць аўтарам зборнікаў вершаў «Смех — не грэх» (1926), «З майго ваконца» (1928). Пісаў аўтабіяграфічную паэму «Лявонава доля».
Арыштаваны органамі НКУС 30 кастрычніка 1945 года і асуджаны на 10 гадоў высылкі ў Пермскую вобласць РСФСР.
У 1954 годзе вярнуўся ў Вільню. Рэабілітаваны ў 1957 годзе.
Памёр 3 лютага 1964 года ў Вільні. Пахаваны ў Вільні на могілках Роса.
Remove ads
Публікацыі
- St. Stankiewič. Śmiech ― nia hrech: humarystyčnyja wieršy. — Wilnia: wydańnie А. Jacyny. Biełaruskaja drukarnia im. Franciška Skaryny, 1926. — 62 с.
- St. Stankiewič. Z majho wakonca. — Wilnia: Wydańnie J. Hapanowiča. Biełaruskaja drukarnia im. Franciška Skaryny, 1928. — 62 с.
- Ст. Станкевіч. Іван Луцкевіч. (У дзесятыя ўгодкі сьмерці яго) (1919—1929 г.) // Студэнская думка : часопіс. — 1930. — № 1 (11). — С. 5—11.
- Ст. Станкевіч. «C. I. E.» і ўдзел у ім беларускага студэнства. Шануйма народныя вартасьці. // Студэнская думка : часопіс. — 1930. — № 2 (13). — С. 7—9, 26—28.
- Міраслава Русак. Лявонава доля. Успаміны пра майго бацьку Станіслава Станкевіча. /У склад уваходзіць збор вершаў Станістава Станкевіча пад шыльдай Мне не забыці…: / Рэдактактар і аўтар пасляслоўя Алег Мінкін; Мастак А. Блажэй. — Вільнюс: Рунь, 2000. — С. 103. — 500 ас. — ISBN 9955-427-05-1
Remove ads
Літаратура
- Трацяк, Я. «Аб якім тут Станкевічу гутарка?..» // ЛіМ. 1997. 29 жн.;
- Русак, Міраслава. Справа № 528 // Рунь. 1999. 13 снеж. № 28.
- Русак, Міраслава. Лявонава доля. Вільня: Рунь, Выдавецтва Беларусаў Літвы. 2000.
- Вабішчэвіч, А. Станкевіч Станіслаў Лявонавіч // ЭГБ, Т.6, кн. І. — Мн. 2001.
- Глагоўская, Лена. Пра кнігара Станіслава Станкевіча // Ніва № 4, 28 студзеня 2001 г.
Архіў
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads