Станіслаў Страціеў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Станіслаў Страціеў (балг.: Станислав Стратиев; 9 верасня 1941, Сафія, Балгарыя — 20 верасня 2000, Сафія, Балгарыя) — балгарскі пісьменнік, драматург, кінасцэнарыст.
Remove ads
Біяграфія
Станіслаў Страціеў нарадзіўся 9 верасня 1941 г. у Сафіі. Працуючы журналістам, газета «Народная моладзь» (балг.: «Народна младеж»; 1964—1968), сатырычны штотыднёвік «Шэршань» (балг.: «Стършел»; 1968—1975), завочна скончыў філалагічны факультэт Сафійскага ўніверсітэта імя Клімента Охрыдскага.
С. Страціеў — аўтар шэрага твораў у розных жанрах — зборнік апавяданняў «Самотныя ветраныя млыны», кнігі аповесцей «Дзікая качка між дрэў», «Падарожжа без чамадана», «Падрабязнасці пейзажу», зборнікі сатырычных апавяданняў «Траянскі конь», «Карабель пяюн», «Пейзаж з сабакам» «Балгарская мадэль», п’есы «Рымская купальня», «Замшавая куртка», «Аўтобус», сцэнарыі некалькіх мастацкіх фільмаў[4]. Фільм «Аркестр без назвы» (1982) паводле ягонага сцэнара многія лічаць найлепшым балгарскім фільмам усіх часоў. Драматургічная дзейнасць Страціева звязаная з сафійскім Тэатрам сатыры, у якім ён працаваў да самай сваёй смерці[5].
Remove ads
П’есы
- «Рымская лазня» (1974)
- «Замшавая куртка» (1976)
- «Аўтобус» (1980)
- «Максімаліст» (1984)
- «Падрабязнасці пейзажу» (1987)
- «Мамант» (1990)
- «Пустыя пакоі» (1999)
Празаічныя творы
- «Самотныя ветраныя млыны» (1969)
- «Кароткае сонца» (1977)
- «Дзікія пчолы» (1977)
Фільмаграфія
Аўтар кінасцэнарыяў:
- «Кароткае сонца» (1979)
- «Аркестр без назвы» (1982)
- «Эквілібрыум» (1983)
Беларускія пераклады
- «Кароткае сонца» // «Далягляды», Мастацкая літаратура, Мінск — 1979. С. 10-70. Пераклад Уладзімір Анісковіч.
- «Дзікія пчолы» // «Полымя» № 6 (710) — 1988. Пераклад Уладзімір Анісковіч.
- «Балгарская мадэль» [Апавяданьні: «Балгарская рыба»; «Балгарская доля»; «Балгарскі пункт гледжання»; «Балгарская мадэль»; «Балгарскі самурай»; «Фільм па-балгарску»; «Фотапавелічэнне»; «Развод па-балгарску» і інш.] // «ARCHE», № 4 (103) — 2011. С. 513—534. Выбрала і пераклала Ірына Пінхасік.
Remove ads
Зноскі
- The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #1024678059 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #1024678059 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- «Далягляды», Мастацкая літаратура, Мінск 1979. С. 10.
- «ARCHE», № 4 (103) – 2011. С. 513.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2019. Праверана 3 December 2019.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads