Станіслаў Вацлававіч Суднік
беларускі пісьменнік, журналіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Станіслаў Вацлававіч Суднік (24 верасня 1954, в. Сейлавічы, Нясвіжскі раён) — беларускі пісьменнік, журналіст.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 24 верасня 1954 года ў в. Сейлавічы Нясвіжскага раёна. Скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітна-ракетнае вучылішча (1977), Цвярскую ваенна-камандную акадэмію імя Жукава (завочна). Як прафесійны ваенны служыў у Савецкай арміі, пасля ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь.
Знаходзячыся на вайсковай службе ў Казахстане, выдаваў у г. Прыазёрску беларускую газету «Рокаш» (1990—1992). Адначасова спрабаваў сябе ў паэзіі. У 1992 годзе выдаў першы зборнік вершаў. Друкаваўся ў часопісах «Полымя» і «Маладосць».
Пасля звальнення ў запас шмат часу аддае журналісцкай і грамадскай дзейнасці. У 1997 аднавіў у Лідзе выпуск газеты Таварыства беларускай мовы «Наша слова» (раней выходзіла ў Мінску) і з той пары з’яўляецца яе рэдактарам. Ініцыятар стварэння і рэдактар краязнаўчага часопіса «Лідскі летапісец».
Аўтар некалькіх кніг і паэтычных зборнікаў. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2001 года.
Remove ads
Узнагароды
- Медаль «За баявыя заслугі».
- Ордэн «За службу Радзіме».
- Медаль Браніслава Тарашкевіча «За абарону роднай мовы» і дыплом Камітэта Ўшанавання (25.3.2002).
- Унясенне ў Кнігу пашаны «Працаўнікі твае, Беларусь».
- Лаўрэат конкурсу вершаў пра Лідскі замак «Голас стагоддзяў» з паэмай «Лідскі сон Гедыміна» (07.09.2025)[1]. Конкурс праводзіўся падчас XXXII Дня беларускага пісьменства ў Лідзе.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads