Мінскае вышэйшае ваеннае інжынернае вучылішча
ваенная ВНУ From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мінскае вышэйшае ваеннае інжынернае вучылішча (МВВІВ) — былая вайсковая вышэйшая навучальная ўстанова Беларусі.
Remove ads
Гісторыя
Заснавана ў 1953 у Гомелі на базе Гомельскага пяхотнага вучылішча як Гомельскае вышэйшае інжынернае радыётэхнічнае вучылішча проціпаветранай абароны (ГВІРТВ ПВА).
- У 1954 г. вучылішча перадыслакавалася ў Мінск.
- У 1955 годзе перайменавана ў Мінскае вышэйшае інжынернае радыётэхнічнае вучылішча проціпаветранай абароны (МВІРТВ ПВА).
- З 1955 ад'юнктура.
- У 1968 г. — перайменавана ў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча проціпаветранай абароны (МВІЗРВ ПВА).
- З 1988 года дактарантура.
- З 1992 г. — Мінскае вышэйшае ваеннае інжынернае вучылішча (МВВІВ).
- У 1995 г. на базе двух вышэйшых ваенных вучылішч — інжынернага (МВВІВ) і каманднага (МВВКВ) створана Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь.
Падрыхтавала больш за 14 тыс. ваенных інжынераў, у т.л. каля З тыс. спецыялістаў для краін Еўропы, Азіі, Блізкага Усходу, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.
Remove ads
Выпускнікі Мінскага вышэйшага інжынернага зенітнага ракетнага вучылішча
Сярод выпускнікоў МВІЗРВ СПА
- Зыгмунд Антонавіч Валявач, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
- Сяргей Васілевіч Гайдукевіч, кіраўнік Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі
- Валерый Мікалаевіч Карашкоў, старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь (2006—2011)
- Уладзімір Мікалаевіч Мельнікаў, украінскі паэт, празаік, кампазітар
- Алег Вітальдавіч Праляскоўскі, міністр інфармацыі Беларусі (2009—2014)
- Мікалай Віктаравіч Статкевіч, лідар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада)
- Станіслаў Вацлававіч Суднік, беларускі пісьменнік, журналіст
- Канстанцін Канстанцінавіч Шульган — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь
Remove ads
Літаратура
- Мінскае вышэйшае ваеннае інжынернае вучылішча // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- МВНЗРУ ПВО — МВВНУ: Нот. очерк, 1978—1993 гг. Мн., 1993.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads