Егіпецкая мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Егі́пецкая мо́ва — мова жыхароў Старажытнага Егіпта. На цяперашні час лічыцца мёртвай. Асобнае адгалінаванне афразійскай моўнай сям'і. У рамках гэтай сям'і, паводле меркавання адных навукоўцаў, найбольш блізкая да семіцкіх, паводле меркавання іншых — да чадскіх моў[2]. Адна з самых старажытных вядомых на наш час моў, абслугоўвалася адной з першых сістэм пісьма ў гісторыі чалавецтва — вядомы помнікі з канца 4-га тыс. да н.э. і па V стагоддзе н.э. Апошняя ступень егіпецкай мовы — копцкая мова, якая праіснавала да XVII стагоддзя (як мова набажэнства ў копцкай праваслаўнай царкве ўжываецца і дагэтуль). Навуковая дысцыпліна, якая вывучае егіпецкую мову, называецца мовазнаўчая егіпталогія.
Перыядызацыя егіпецкай мовы:
- Стараегіпецкая мова (32 — 22 стст. да н.э.)
- Сярэднеегіпецкая мова (22 — 14 стст. да н.э.)
- Новаегіпецкая мова (14 — 7 стст. да н.э.)
- Дэматычная мова (7 ст. да н.э. — 5 ст. н.э.)
- Копцкая мова (3 — 17 стст., цяпер богаслужэбная мова копцкай царквы)
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Remove ads
Зноскі
- Каммерцелль Ф. Периодизация египетского языка (вступительная статья к словарю — Hannig R. Grosses Handwörterbuch Ägyptisch-Deutsch. 2. Aufl. Mainz, 1997. S. XXV-XXVII.).
- Языки Азии и Африки. Т.4. Афразийские языки. Кн.1—2. М., Наука. 1991—1993.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads