Старажытнасаксонская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Старажытнасаксонская мова, таксама вядомы як старажытнаніжнегерманская мова — самая ранняя форма ніжненямецкай мовы[1], пацверджаная дакументамі VIII-XII стагоддзяў. З яе развілася Сярэдненіжненямецкая мова. На ёй размаўлялі саксы на паўночна-заходнім узбярэжжы Германіі і ў Нідэрландах. Старажытнасаксонская досыць блізкая да старажытнай англа-фрызскай мовы (старажытнафрызская мова, старажытнаанглійская мова); яна таксама блізкая да старажытнаніжнефранкскай мовы («старажытнагаландская мова»). Гэта мова адрозніваецца ад старажытнаверхненямецкай мовы адсутнасцю слядоў другога перамяшчэння зычных. Была ўзаемазразумелая са старажытнаанглійскай мовай.[2]
Remove ads
Фаналогія
Старажытнасаксонская мова не прымала ўдзелу ў другім (верхненямецкім) перамяшчэнні зычных, і таму захаваў выбуховыя зычныя гукі p, t, k, якія былі зменены ў старажытнаверхненямецкай мове ў розныя фрыкатывы ды афрыкаты. Нямецкія дыфтонгі ai, au пераўтварыліся ў доўгія галосныя гукі ē, ō, адпаведна, тады як у старажытнаверхненямецкай мове яны ператвараліся або ў ei, ou, або ў ē, ō у залежнасці ад зычнага гуку пасля іх. Старажытнасаксонская, адзіная з заходнегерманскіх моў, захаваў нямецкі -j- пасля зычнага гуку, напрыклад, heliand «збавіцель» (стар.-в.-ням.: heilant, стар.-англ.: hǣlend, гоцк.: háiljands). Нямецкі ўмляут прысутнічае толькі ў відзе кароткага a, і не паслядоўны, напрыклад, hebbean ці habbian «мець» (стар.-англ.: hebban).
Remove ads
Зноскі
- Fortson, Benjamin W. (2004). Indo-European Language and Culture: An Introduction. Wiley-Blackwell. p. 315. ISBN 1405103167.
Літаратура
Зноскі
- On the basis of the edition by Burkhard Taeger, Max Niemeyer Verlag, Tübingen 1996 (10. Auflage) prepared by Jost Gippert, Frankfurt, 11.11.2003; TITUS version by Jost Gippert, Frankfurt a/M, 11.11.2003
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads