Старажытнаісландская мова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Старажытнаісландская мова
Remove ads

Старажытнаісландская мова (ісл.: fornnorræna, нарв.: norrønt språk) — мова заходнескандынаўскай падгрупы германскіх моў, якая выкарыстоўвалася да сярэдзіны XIV стагоддзя выхадцамі з сучаснай Нарвегіі (вікінгамі), што засялілі Ісландыю. Першапачаткова не адрознівалася ад старажытнанарвежскай мовы, называлася таксама «norrœnt mál», што азначае «паўночная гаворка». З часам абедзве мовы сталі істотна адрознівацца адна ад адной. Уваходзіць у групу старажытнаскандынаўскіх моў.

Хуткія факты Старажытнаісландская мова, Саманазва ...
Thumb
     Старажытназаходнескандынаўскія дыялекты      Старажытнаўсходнескандынаўскія дыялекты      Старажытнагутнійская мова      іншыя германскія мовы

Да канца эпохі вікінгаў (каля 1050 г.) адрозненні паміж скандынаўскімі дыялектамі былі зусім невялікія, хоць разыходжанні паміж старажытнаўсходнескандынаўскім і старажытназаходнескандынаўскім з'явіліся, верагодна, ужо да VII стагоддзя[1]. У дачыненні да старажытназаходнескандынаўскай (агульнай мове Нарвегіі, Ісландыі, Фарэраў і вікінгскіх паселішчаў у Ірландыі, Брытаніі, Грэнландыі) часам ужываецца назва «старажытнапаўночная» (па-беларуску яна выкарыстоўваецца рэдка, аднак англійскі тэрмін Old Norse выкарыстоўваецца вельмі шырока[2]). Большая частка пісьмовых крыніц, з якіх нам вядома пра старажытназаходнескандынаўскую мову, як раз старажытнаісландскія, таму ў беларускай традыцыі старажытнаісландская выступае «прадстаўніком» усіх старажытных скандынаўскіх моў (калі няма неабходнасці цытаваць адмыслова, напрыклад, старажытнашведскія формы).

Сучасная ісландская мова менш за іншыя адхілілася ад старажытнаскандынаўскага стану. У нармалізаванай пісьмовай форме старажытнаісландская разумецца сучаснымі носьбітамі ісландскай мовы. Аднак вымаўленне, асабліва галосныя фанемы, змянілася не менш, а то і больш, чым у іншых паўночнагерманскіх мовах. Фарэрская мова мае таксама шмат агульнага з сучаснай ісландскай, але значна змянілася пад уплывам дацкай і нарвежскай моў.

Remove ads

Фаналогія

Галосныя

Даўгата ў большасці галосных мае сэнсаадрознівальнае значэнне, супрацьпастаўлены кароткія і доўгія галосныя. У арфаграфіі доўгія галосныя пазначаюць знакам акута.

Больш інфармацыі Пярэднія галосныя, Заднія галосныя ...

Згодныя

Старажытнаісландская мова мае шэсць глухіх фанем. З іх фанема p выкарыстоўваецца рэдка, а фанемы d і b не выкарыстоўваюцца паміж галоснымі з-за фрыкатыўных алафонаў прагерманскай мовы. Фанема /g/ выступае як велярны зычны гук [ɣ] акрамя пачатку слова і выпадкаў, калі ён здвоены. Фанемы /p/, /b/ — узрыўныя глухі і звонкі адпаведна.

Больш інфармацыі Губны, Зубны ...

Велярны фрыкатыў [x] з'яўляецца алафонам гуку /h/, які вымаўляецца ў камбінацыі з hv [xw], hl [xl], hr [xɾ] і hn [xn] у словах тыпу hvat «што», hlaupa «бегчы», hringr «кольца», hnakki «шыя».

Remove ads

Арфаграфія

Стандарт правапісу старажытнаісландскай мовы, які галоўным чынам прытрымліваецца фанемнага прынцыпу, з'явіўся ў XIX стагоддзі. Самай значнай яго асаблівасцю стала тое, што было адзначана нефанематычнае адрозненне паміж звонкімі і глухімі зубнымі фрыкатыўнымі [θ] [ð]. Як адзначана вышэй, доўгія галосныя пазначаны знакам акута. Большасць іншых літар пішацца тымі ж сімваламі, што і ў алфавіце МФА, за выключэннем ніжэйзгаданых:

Больш інфармацыі IPA, Стандартны ...
Remove ads

Граматыка

Старажытнаісландскі з'яўлялася высока флектыўнай мовай. Большасць складаных граматычных формаў захавана ў сучаснай ісландскай мове.

Старажытнаісландскія назоўнікі маюць тры граматычных роды — мужчынскі, жаночы і сярэдні. Назоўнікі, прыметнікі і займеннікі маюць чатыры склоны: назоўны, родны, давальны і вінавальны, а таксама адзіночны і множны лік. Некаторыя займеннікі (першая і другая асоба) могуць мець парны лік ў дадатак да адзіночнага і множнага.

Існуе некалькі класаў назоўнікаў у кожным родзе, ніжэй прадстаўлены прыклады тыповых парадыгмаў:

Больш інфармацыі Склон, Адзіночны лік ...
Больш інфармацыі Склон, Адзіночны лік ...
Больш інфармацыі Склон, Адзіночны лік ...

Вызначаны артыкль быў выяўлены як суфікс, напрыклад troll (нявызн.) — trollit (вызн.), hǫll (нявызн.) — hǫllin (вызн.), armr (нявызн.) — armrinn (вызн.).

Дзеясловы спрагаліся ў адзіным і множным ліку, у цяперашнім і будучым часе, у ўказальным, абавязковым і ўмоўным ладзе.

Тэксты

Самыя раннія рукапісы на старажытнаісландскай мове, пачынаючы з VIII(недаступная спасылка) стагоддзя, былі напісаны рунамі. Руны шырока выкарыстоўваліся ў Скандынавіі аж да XV стагоддзя (праўда, у самой Ісландыі рунічных помнікаў вельмі мала), а з прыняццем хрысціянства ў XI стагоддзі стаў выкарыстоўвацца лацінскі алфавіт. Самыя старыя захаваныя тэксты з выкарыстаннем лацінскага шрыфта адносяцца да XII стагоддзя. Пазней на старажытнаісландскай мове была створана ўнікальная ў сярэдневяковай Еўропе народная літаратура. Больш за ўсё атрымалі вядомасць ісландскія сагі, але акрамя іх захавалася вялікая колькасць рэлігійнай літаратуры, перакладаў рыцарскіх раманаў, класічнай міфалогіі, Старога Запавету, а таксама навучальных матэрыялаў, граматычных трактатаў і афіцыйных дакументаў і лістоў.

Прыклад тэксту

Ніжэйзгаданы тэкст з'яўляецца ўрыўкам з «Сагі пра Эгіла». Рукапіс, з якога ўзяты гэты ўрывак, з'яўляецца самым старым захаваным спісам гэтай сагі, гэта так званы «θ-fragment» XIII стагоддзя. Тэкст выразна паказвае, як малаважна змянілася мова ў бок сучаснай ісландскай мовы. Апошняя версія сагі была напісана на сучаснай ісландскай мове. Тэкст, аднак, дэманструе, з якімі цяжкасцямі перакладу можа сутыкнуцца сучасны чытач.

Больш інфармацыі Даслоўны тэкст рукапісу, Нармалізаваны тэкст з выкарыстаннем старажытнаісландскай граматыкі ...
Remove ads

Зноскі

  1. Faarlund, J. T. (1994) Old and Middle Scandinavian // Koenig, E. & van der Auwera, J. (eds') The Germanic Languages. London, New York: Routledge, pp.38—71
  2. Ibid

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads