Старамаёрскэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Старамаёрскэmap
Remove ads

Старамаёрскэ (укр.: Старомайорське) — вёска Вэлыканавасілкаўскай пасялковай абшчыны Валнавахскага раёна Данецкай вобласці ва Украіне.

Хуткія факты Старамаёрскэ, Краіна ...
Remove ads

Агульныя звесткі

Вёска размешчана на левым беразе р. Мокрыя Ялы. Адлегласць да цэнтра грамады складае каля 14 км і праходзіць па аўтадарозе Т 0518.

Землі вёскі мяжуюць з тэрыторыяй вёскі Прыютнэ Запарожскай вобласці.

Гісторыя

XIX стагоддзе

Вёска заснавана ў пачатку XVIII стагоддзя. Казацкае паселішча адносілася да Кальміускай паланкі Запарожскай Сечы.

Па дадзеных на 1859 год у вёсцы Маёрскае Аляксандраўскага павета Кацярынаслаўскай губерні знаходзіцца 885 асоб (435 мужчын і 450 — жанчын), налічвалася 136 дваравых гаспадарак, існавалі праваслаўная царква і завод, праводзіліся 2 кірмашы ў год.

Па стане на 1886 год у былой уласніцкай вёсцы Маёрскае, цэнтр Маёрскай воласці Марыупальскага павета Кацярынаслаўскай губерні, пражывала 1371 асоба, налічвалася 83 дваравых гаспадарак, існавалі праваслаўная царква, школа, крама, 2 вінныя скляпы, саладоўня, вінакурны завод і паравы млын, 2 кірмашы ў год.

Паводле перапісу 1897 года колькасць насельніцтва вырасла да 1093 асоб (571 мужчыны і 522 — жанчыны), з якіх 1075 — праваслаўнай веры.

У 1908 годзе ў вёсцы пражывала 1102 асобы (541 мужчына і 561 — жанчын), налічвалася 204 дваровыя гаспадаркі.

XXI стагоддзе

Да 2020 года пасёлак уваходзіў у склад Вэлыканавасілкаўскага раёна. З 17 ліпеня 2020 года ўвайшоў у склад Вэлыканавасілкаўскай пасялковай абшчыны, Валнавахскага раёна[1][2].

Расійска-украінская вайна

У сакавіку 2022 года акупаваны УС РФ.

27 ліпеня 2023 года байцы 35-й брыгады марской пяхоты і 7-га асобнага батальёна «Арэй» 129-й Крыварожскай брыгады тэрабароны УСУ вызвалілі вёску ад расійскай акупацыі[3].

Remove ads

Насельніцтва

Паводле перапісу 2001 года насельніцтва вёскі складала 840 чалавек, з іх 62,62 % адзначылі роднай мовай украінскую, 37,14 % — рускую і 0,24 % — беларускую[4].

Вядомыя асобы

  • Барыс Якаўлевіч Ластавенка (нар. 25 чэрвеня 1946) — украінскі рускамоўны паэт, член Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны.

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads