Старасцень эрукалісты

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Старасцень эрукалісты
Remove ads

Старасце́нь эрукалісты[1][2] (Senecio erucifolius) — кветкавая травяністая расліна роду Старасцень (Senecio) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна з прамым голым або крыху павуцініста апушаным, у верхняй частцы галінастым, часам чырванаватым сцяблом вышынёй 40—100 (60—120[3]) см і доўгім паўзучым карэнішчам. Прыкаранёвае і ніжняе сцябловае лісце рана вяне, голае або злёгку апушанае, лірападобна перыстарассечанае, на чаранках; сярэдняе сцябловае — яйкападобнае, перыстарассечанае, з ланцэтападобнымі або лінейнымі, завостранымі суцэльнакрайнімі, зубчастымі або надрэзанымі на шматлікія долькі долямі. Абгортка званочкавая, голая або крыху павуціністая. Язычковыя кветкі (10—15) прадаўгаватыя, жоўтыя, сабраны ў шматлікія кошыкі, утвараюць шчыткападобнае суквецце. Плод — прадаўгавата-цыліндрычная, рабрыстая сямянка.

Remove ads

Пашырэнне

Еўразійскі стэпавы рэліктавы від. Пашырэнне: паўднёвыя і цэнтральныя раёны Еўропы, Каўказ, Сібір, Сярэдняя Азія. На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах за паўночнай мяжой арэала. Месцы росту: ускрайкі сухіх сасновых і бярозавых лясоў, зараснікі хмызняку, сухія астэпаваныя схілы, поймавыя лугі.

Лекавая расліна[4].

Асаблівасці біялогіі

Цвіце ў чэрвені—жніўні, пладаносіць у жніўні-верасні. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт, мезатроф[4].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 121. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Крестовник эруколистный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads