Старуха (возера, Нараўлянскі раён)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Старуха — возера ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі на правабярэжнай пойме ракі Прыпяць, за 7 км на паўднёвы ўсход ад горада Нароўля, каля вёскі Канатоп.

Хуткія факты Старуха, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні 0,42 км². Даўжыня 3,07 км. Найбольшая шырыня 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі 7,3 км. Катлавіна возера з’яўляецца часткай старарэчча Прыпяці, серпападобнай формы, моцна выцягнутая. Схілы катлавіны вышынёй 2—3 м, пад хмызняком. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, вышынёй 0,2 м. Пратокамі злучана з возерам Бярозавы Старык і ракой Прыпяць.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, гусцяра, плотка, краснапёрка, лінь, уюн звычайны, акунь, судак і іншыя віды рыб[1]. Расце вадзяны арэх плывучы, занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь[2].

Remove ads

Зноскі

  1. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 34. — 68 с. 10 000 экз. ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads