Старшыня Еўрапейскага савета
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Старшыня Еўрапейскага савета або Прэзідэнт Еўрапейскай рады[1] — адзін з вышэйшых чыноўнікаў Еўрапейскага саюза, галоўны прадстаўнік ЕС на міжнароднай арэне. Бягучы старшыня — Антоніу Кошта.
Remove ads
Remove ads
Гісторыя
З 1975 па 2009 год пазіцыя кіраўніка Еўрапейскага савета была неафіцыйнай, яе аўтаматычна займаў на паўгода кіраўнік дзяржавы або ўрада краіны, якая была галоўнай ў савеце. Згодна з Лісабонскай дамовай Еўрапейскі савет абірае свайго старшыню кваліфікаванай большасцю тэрмінам на два з паловай гады з магчымасцю паўторнага перавыбрання яшчэ на адзін тэрмін. У выпадку неабходнасці Еўрапейскі савет можа вызваліць ад дадзенай пасады старшыню, для гэтага таксама патрабуецца кваліфікаваная большасць[2].
19 лістапада 2009 года на Еўрапейскім савеце першым яго старшынёй быў абраны бельгіец Херман ван Рампёй. Ван Рампей ўступіў у пасаду 1 снежня 2009 года, калі ў сілу ўступіў Лісабонскі дагавор. Яго першы тэрмін скончыўся 31 мая 2012 года[3]. 1 сакавіка 2012 года Херман Ван Рампей быў аднагалосна пераабраны на другі тэрмін з 1 чэрвеня 2012 года па 30 лістапада 2014-га.
Remove ads
Абавязкі
Згодна з артыкулам 15.6[2] бягучай версіі Дамовы аб Еўрапейскім саюзе ў абавязкі старшыні Еўрапейскага савета ўваходзіць:
- Старшынстваваць у савеце і накіроўваць яго працу;
- Забяспечваць падрыхтоўку і пераемнасць працы савета ў супрацоўніцтве з Старшынёй Еўрапейскай камісіі і на аснове працы Савета па агульных справах (en:General Affairs Council);
- Прыкладаць намаганні для дасягнення адзінства і кансенсусу ў Еўрапейскім Савеце;
- Пасля кожнага сходу Еўрапейскага Савета прадастаўляць справаздачу аб ім Еўрапейскаму парламенту;
- Прадстаўляць Еўразвяз на міжнароднай арэне без шкоды для ролі Вярхоўнага прадстаўніка Саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі;
- Старшыня Еўрапейскага савета не можа адначасова займаць дзяржаўныя пасады.
Remove ads
Зноскі
- Президент Евросовета смотрит в будущее с оптимизмом. Архівавана 30 снежня 2010.
- http://www.consilium.europa.eu/uedocs/cms_data/docs/pressdata/en/ec/111607.pdf Официальное заявление Европейского совета о мерах принятых для введения в силу Лиссабонского договора (англ.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads