Шклоўскі раённы выканаўчы камітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шклоўскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Магілёўскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Шклоўскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры Шклова ў будынку на вул. Ленінская, 76.
Remove ads
Структура
- Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні;
- Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
- Аддзел арганізацыйна-кадравай працы;
- Аддзел эканомікі;
- Юрыдычны сектар;
- Аддзел па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
- Сектар культуры;
- Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану;
- Аддзел архітэктуры і будаўніцтва;
- Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
- Аддзел землеўпарадкавання;
- Фінансавы аддзел;
- Аддзел па адукацыі;
- Сектар спорту і турызму;
- Аддзел унутраных спраў.
Remove ads
Старшыні
- 27 студзеня 2017 — 26 сакавіка 2019 — Васіль Уладзіміравіч Віцюноў;
- 26 сакавіка 2019 — 2 красавіка 2019 — в. а. Генадзь Міхайлавіч Лаўранкоў
- 2 красавіка 2019 — 2 жніўня 2024 — Аляксандр Іванавіч Ціток
- З 2 жніўня 2024 года — Сяргей Іванавіч Барташ[2].
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads