Старыца (заказнік)
заказнік Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ста́рыца — ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Заснаваны 27 лютага 1997[1] года для аховы спецыфічных поймавых ландшафтаў у даліне р. Дняпро. Плошча заказніка складае 2033 га. Прадстаўлены элементы значна пераўтворанай даліны — стромныя і пакатыя схілы, фрагменты тэрас, эолавых пагоркаў і град, старыцавых азёр, меандрыруючыя рэчышчы. Заказнік уключае 27 азёр серпападобнай формы і возера Старыца.
У флоры 308 відаў сасудзістых раслін, у т.л. ў Чырвонай кнізе вадзяны арэх плывучы. Растуць па-за межамі сваіх арэалаў вольха шэрая, вяз коркавы, уман звычайны. Шмат гаспадарна карысных відаў. У фаўне вялікая доля антрапаталерантных відаў, многа відаў птушак. У Чырвонай кнізе варакушка, з насякомых — жужалі рашэцісты і фіялетавы, пераліўніца вялікая.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads