Старыя Ляхавічы

былыя вёска на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Старыя Ляхавічы — колішняе паселішча на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна. Размяшчалася за 1,5 км на поўнач ад Падлесся, на правым беразе Шавялёўкі.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

Да 1450-х гадоў Жарабковічы і Ляхавічы (напэўна, менавіта Старыя) належалі валынскаму баярыну Дзяніску Мукасеевічу, які памяняў іх з панам Іванам Іллінічам на яго замак Вельгар з «местам» і некалькімі «прыселкамі» ў Луцкім павеце[1]. У складзе Жарабковіцкага маёнтка перайшлі спадчынай пану Юрыю Іллінічу, у 1532 годзе яго нашчадкі прадалі ўвесь маёнтак канцлеру Альбрэхту Гаштольду, ён далучыў гэтыя землі да свайго Ляхавіцкага маёнтка[2].

Пэўна згаданы 8 мая 1561 года[3], калі за пазыку 3000 коп літоўскіх грошаў вялікаму князю Жыгімонту Аўгусту пан Іван Солтан атрымаў у дзяржаву Ляхавіцкія ўладанні з «дварамі» Ляхавічы, Старыя Ляхавічы і Жарабковічы.

Да пачатку XX ст. Старыя Ляхавічы былі часткай Ляхавіцкага маёнтка (графства), цэнтрам адной з яго воласцей («дваром»). У 1636 годзе ў саміх Старых Ляхавічах 30 валок. У 1661 годзе ў «двары» Старыя Ляхавічы 90 дымоў, у складзе вёскі Падлессе, Шавялі, фальварак Свісткаўшчына, сама вёска Старыя Ляхавічы не згадана, напэўна, знішчана ў вайну 1654—1667 гадоў. У 1789 годзе «двор» Старыя Ляхавічы меў 78 дымоў, у складзе толькі вёска Шавялі. Станам на 1910 год — фальварак (гасподскі двор).

У часы Польскай Рэспублікі Старыя Ляхавічы — фальварак у Баранавіцкім павеце Навагрудскага ваяводства. Станам на 30 верасня 1921 года 13 жыхароў (6 мужчын, 7 жанчын), жылы дом і гаспадарчы будынак.

Да 1933 года на месцы фальварка і ваколіцах створана аднайменная вайсковая асада (Os. wojsk. Stare Lachowicze). З асаднікаў вядомы капрал Юзаф Алешка, вахмістр Якуб Багдановіч, плютановы Антоні Браноўскі, капрал Ян Фетка, старшы шэраговы Фелікс Гутаровіч, падпаручнік Юзаф Касаці (дзялянка № 9), капрал Павел Клапкоўскі, шэраговы Юзаф Коктыш[4] (дзялянка № 5), улан Ян Лісоўскі, капрал Ігнацы Пашкоўскі (дзялянка № 6), плютановы Юзаф Русецкі[5] (дзялянка № 2), капрал Ян Санек, паручнік Юзаф Скрыпчынскі (дзялянка № 7), капрал Канстанцін Шпак[6] (дзялянка № 3), старшы ўлан Антоні Зелянеўскі (дзялянка № 7).

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads