Стас Шурынс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стас Шурынс, па нараджэнні Станіслаў Андрэевіч Шурын (нар. 1 чэрвеня 1990, Рыга, Латвія) — латвійскі спявак, аўтар песень.
Remove ads
Біяграфія

У студзені 2006 года Стас стаў пераможцам конкурсу «Адкрываем таленты», які праводзіў Фонд кампазітара Уладзіміра Хвайніцкага. Як прыз, у Стаса з'явілася магчымасць займацца вакалам з вядомай латвійскай спявачкай Nicol і запісваць песні на студыі музычнага прадзюсарскага цэнтра ANTEX. У жніўні 2006 года Стас Шурынс стаў пераможцам у намінацыі «вакал» на міжнародным конкурсе World Stars 2006 і Grand Champion ў намінацыі «адвольны танец».
У 2009 годзе «Новы канал» абвяшчае набор ўдзельнікаў для праекту «Фабрыка зорак-3» (Фабрика звёзд). Стас Шурынс прыняў удзел у інтэрнэт-кастынгу. Паспяхова прайшоўшы яго, і ўсе іншыя этапы адбору, ён стаў паўнапраўным удзельнікам шоў. У рамках праекта Стас прадставіў дзве аўтарскія песні — «Сердце» і «Не сходи с ума» (будучыя сінглы), таксама ён выступіў сааўтарам песень іншых удзельнікаў праекта. У навагоднюю ноч было абвешчана, што пераможцам «Фабрыкі зорак-3» стаў Стас Шурынс.
У лістападзе 2011 года быў запушчаны ў ратацыю трэк «Хватит», і ўжо ў снежні была завершана работа над першым сольным альбомам спевака і кампазітара Стаса Шурынса.
У пачатку 2012 года была набрана каманда музыкантаў, працуючы з якой, Стас рыхтуецца да першага сольнага канцэрту. Дэбютны кліп на песню «Прости» выйшаў у красавіку 2012 года, а 6 ліпеня выйшаў яго першы альбом пад назвай «Раўнд 1».
У чэрвені 2012 года Шурынс выпусціў сінгл «Небо-кровь», але ён не ўваходзіць у дэбютны альбом.
Першае відэа да сінглу з другога альбома «I don't Care» быў прадстаўлены ў жніўні 2012, які патрапіў у ратацыі радыёстанцый Украіны і Расіі.
У кастрычніку 2012 года адбылася прэм'ера відэа на сінгл «I.P.O.D. (In a place of depth)», а вясной 2013 года Стас прадставіў трэк і кліп зусім у іншым стылі і характары «Take». У канцы жніўня 2013 года адбылася прэм'ера лірычнага сінгла «Ты моё» і відэа на яго, якое трапіла ў эфір прыбалтыйскіх тэлеканалаў.
У лютым 2012 года Стас Шурынс ажаніўся.
У канцы 2013 года Шурынс абвясціў пра планаваны выпуск новага альбома «Естесственный отбор».
Remove ads
Дыскаграфія
Альбомы
Сінглы
Remove ads
Апісанне сінглаў
Remove ads
Відэакліпы
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads