Стракачы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стракачы́[1] (Cleridae) — сямейства насякомых з атрада цвердакрылыя.
Remove ads
Апісанне
Яркія прыгожыя жукі з стракатай афарбоўкай (стракач пчаліны, або пчалажук звычайны). Даўжыня цела 3—24 (да 25[1]) мм. Цела выцягнутае, укрытае валаскамі, часта з яркімі стракатымі надкрыламі. Галава вялікая. Вусікі з 11 членікамі. Лапкі з 5 членікамі.
Распаўсюджанне
Жукі-стракачы выяўленыя ў Амерыцы, Афрыцы, Еўропе, Азіі і ў Аўстраліі. Усяго ў свеце вядома каля 3500 відаў. У Паўночнай Амерыцы каля 500 відаў. На тэрыторыі Беларусі 8 відаў, часцей трапляюцца стракач мурашыны, або мурашка-жук (Thanasimus formicarius), і стракач пчаліны, або пчалажук звычайны (Trichodes apiarius). Дарослых насякомых можна сустрэць на кветках парасонавых і складанакветных раслін.
Большасць дарослых стракачоў і іх лічынак — драпежнікі[1]. Сустракаюцца некрафагі[1]. Некаторыя віды паразітуюць у гнёздах пчол, вос, пашкоджваюць харчовыя прадукты[1].
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads