Страшны двор

опера From Wikipedia, the free encyclopedia

Страшны двор
Remove ads

Страшны двор — опера ў чатырох актах, напісана кампазітарам Станіславам Манюшкам ў 18611864 гг.

Хуткія факты Страшны двор, Кампазітар ...
Remove ads

Гісторыя напісання

Thumb
Смілавіцкі маёнтак Манюшак быў прататыпам двара Мечніка

Лібрэта да оперы напісаў Ян Хянцінскі  (укр.) паводле зборніка К. Вайціцкага «Даўнія аповеды і малюнкі». У 1865 г. Твору ўласцівы адначасова рамантычныя і камедыйныя рысы, характэрнае патрыятычнае адценне. Па гэтай прычыне ён быў вельмі папулярны ў польскім грамадстве і забаронены царскімі ўладамі. Опера была напісана пасля здушэння Студзеньскага паўстання, таму яе польская прэм'ера фактычна ператварылася ў вялікую патрыятычную маніфестацыю. Сусветная прэм'ера адбылася ў Варшаве 28 верасня 1865 года. Страшны двор лічыцца лепшай операй Манюшкі і лепшым польскім творам XIX стагоддзя[1].

Прататыпам «Страшнага двара» паслужыў Смілавіцкі маёнтак. У дзяцінстве, наведваючы родных у Смілавічах, Манюшка пачуў паданне пра старадаўнія куранты гэтага замка: стагоддзі ніхто не заводзіў той гадзіннік, але раз-пораз ён пачынаў граць. Увасабленнем гэтага падання сталі ў оперы арыі Скалубы і Стэфана (з курантамі)[2].

У оперы выкарыстаныя многія беларускія народныя матывы[2]. Польская музычная крытыка падкрэслівала гэтую сувязь творчасці Манюшкі з беларускімі песнямі[2][3].

Remove ads

Сюжэт

Дзеянне адбываецца ў першай палове XVIII стагоддзя. Браты Збігнеў і Стэфан вяртаюцца дадому пасля вайсковай службы. Падчас развітальнай папойкі з сябрамі яны даюць прысягу не жаніцца, каб быць гатовымі ў любы момант аддаць сваё жыццё за радзіму. Аднак іхняя цётка Чэснікава абвяшчае пра свой намер ажаніць братоў.

Аднак Збігнеў і Стэфан распавядаюць пра свой зарок, а таксама пра тое, што збіраюцца наведаць старога прыяцеля свайго бацькі — мечніка з Калінова. Цётка Чэснікава ведае, што мечнік мае двух прыгожых дачок, якія браты абавязкова ўпадабаюць. Аднак яна мае намер ажаніць пляменнікаў зусім з іншымі паненкамі. Чэснікава падманвае братоў, кажучы, што Калінова нібыта заклятае, а сама хутчэй выпраўляецца туды, каб прадставіць Стэфана і Збігнева баязліўцамі.

Калі Стэфан і Збігнеў са сваім служкам Мацеем прыяжджаюць у Калінова, мечнікавы дочкі вырашаюць праверыць, ці праўда тое, што сказала Чэснікава, злякаўшы братоў. Такія самыя намеры маюць малады барыстэр Дамазы, які лічыць братоў сваім супернікам. Дзеля здзяйснення плану ён падключае галоўнага мечнікавага служку Скалубу.

Remove ads

Пастаноўкі

Твор Манюшкі быў упершыню пастаўлены ў Варшаўскім Вялікім тэатры 28 верасня 1865. Пасля трэцяга паказу быў зняты з афіш царскай цэнзурай. Улады забаранілі оперу, палічыўшы яе занадта небяспечнай — прайшло ўсяго два з паловай гады з часу здушэння Студзеньскага паўстання.

Опера ставілася і ў іншых гарадах: Львоў (1877), Прага (1891), Вена (1892), Базель (1939). У Расійскай імперыі ўпершыню пастаўлена ў 1873 годзе ў Кіеве. У Савецкім Саюзе ставілася ў Маскве (1946), Мінску (1952), Ленінградзе (1953), Львове (1974) і інш.

Беларуская пастаноўка

Спектакль Беларускага тэатра оперы і балета быў пастаўлены ў 1952 годзе рэжысёрам Ларысай Александроўскай, дырыжор-пастаноўшчык Леў Любімаў. Лібрэта на беларускую мову пераклаў Максім Танк[4]. Мастак-пастаноўшчык — Павел Масленікаў. Хормайстар — Мікалай Прысёлкаў, балетмайстар — Канстанцін Мулер[5].

Дзеючыя асобы і некаторыя выканаўцы

Больш інфармацыі Персанаж, Тэсітура (руск.) (бел. ...
Remove ads

Беларускія пераклады

На беларускую мову лібрэта перакладалі Максім Танк і Васіль Сёмуха.

Экранізацыя

У 1936 годзе рэжысёр Леанард Бучкоўскі  (польск.) зняў аднайменны фільм  (польск.)[10].

Зноскі

  1. Holland, Bernard. Opera: Moniuszko's 'Haunted castle' (англ.). New York Times (20 студзеня 2013).
  2. Зямкевіч Р. Станіслаў Манюшка і беларусы // Беларускае жыццё. 1920. 19 студз.
  3. Масленников Павел Васильевич // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 410. — 737 с.
  4. У гэтай партыі І. Балоцін выступіў на сцэне Варшаўскай оперы, 1955
  5. Болотин Исидор Михайлович // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 70. — 737 с.
  6. Straszny dwór (англ.). IMDb (20 студзеня 2013).
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads