Мікалай Дзмітрыевіч Ворвулеў
беларускі і ўкраінскі савецкі оперны спявак (барытон). Народны артыст БССР (1954) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Дзмітрыевіч Ворвулеў (22 студзеня 1917, Паўлаўск, Варонежская вобласць — 29 жніўня 1967, Кіеў) — беларускі і ўкраінскі савецкі оперны спявак (барытон). Народны артыст БССР (1954). Народны артыст СССР (1956).[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 22 студзеня 1917 года ў Паўлаўску Варожнежскай губерні, па нацыянальнасці ўкраінец.
У перыяд 1939—1946 гадоў служыў у шэрагах Савецкай Арміі, дзе быў салістам Ансамбля песні і танца Беларускай ваеннай акругі[1]. Браў урокі спеваў у Мінску ў В. Ф. Карына[2].
З 1946 года — саліст Беларускага тэатра оперы і балета, дзе дэбютаваў у партыі Эскамільё ў оперы «Кармэн» Ж. Бізе.
Адначасова займаўся ў Мінскай кансерваторыі па класе спеваў Я. Вітынга (скончыў у 1954)[1].
У лютым 1955 года ў Маскве падчас Дэкады беларускага мастацтва і літаратуры ўпершыню выканаў знакамітую Песню пра Нёман[3].
З 1955 года гастраляваў за мяжой (ГДР, ПНР, СФРЮ, Вялікабрытанія)[1].
У 1957—1967 гадах — саліст Украінскага тэатра оперы і балета імя Т. Р. Шаўчэнкі (Кіеў)[1].
Выступаў як канцэртны спявак. Карыстаўся шырокай вядомасцю як выканаўца народных песень.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР IV—V скліканняў. Дэпутат Вярхоўнага Савета УССР V склікання[1].
Памёр 29 жніўня 1967 года. Пахаваны ў Кіеве на Байкавых могілках.
Remove ads
Узнагароды і званні
- Народны артыст Беларускай ССР (1954),
- Народны артыст СССР (1956),
- два ордэна Леніна (1955, у сувязі з дэкадай беларускага мастацтва ў Маскве; 1960, у сувязі з дэкадай украінскага мастацтва ў Маскве),
- Ордэн «Знак Пашаны» (1948, у сувязі з 30-годдзем утварэння Беларускай ССР),
- два іншых ордэна,
- медалі.
Творчасць
Вядомы не толькі як оперны спявак, але і як выканаўца беларускіх народных і масавых песень[1], у тым ліку «Ой бацька мой, Нёман», «Белоруссия».
Оперныя партыі
Голас рэдкай прыгажосці, дасканалае валоданне ім дазвалялі Ворвулеву ствараць выразныя скончаныя вобразы[1].
- «Кармэн» Ж. Бізэ — Эскамільё
- «Дэман » А. Р. Рубінштэйна — Дэман
- «Князь Ігар» А. П. Барадзіна — князь Ігар
- «Яўген Анегін» П. І. Чайкоўскага — Яўген Анегін
- «Царская нявеста » М. А. Рымскага-Корсакава — Гразны
- «Дзяўчына з Палесся» Я. К. Цікоцкага — Апанас
- «Надзея Дурава» А. Багатырова — Дзяніс Давыдаў
- «Арсенал » Г. І. Майбарады — Максім
- «Утаймаванне свавольнай» В. Я. Шабаліна — Пятручыа
- «Рыгалета» Дж. Вердзі — Рыгалета
- «Аіда» Дж. Верди — Аманасра
- «Травіята» Дж. Вердзі — Жэрмон
- «Фаўст » Ш. Гуно — Валянцін
- «Лаэнгрын » Р. Вагнера — Тэльрамунд[4]
- «Багдан Хмяльніцкі » К. Ф. Данькевіча — Багдан Хмяльніцкі
- «Кастусь Каліноўскі» Д. Лукаса — Кастусь Каліноўскі
- «Ціхі Дон » І. І. Дзяржынскага — Міцька
- «Іаланта » П. І. Чайкоўскага — Роберт
- «Пікавая дама» П. І. Чайкоўскага — Томскі
- «Паяцы » Р. Леанкавала — Сільвіа.
Ушанаванне памяці
У 1994 годзе на фасадзе дома ў Кіеве (вул. Б. Хмяльніцкага, 47), дзе пражываў спявак, устаноўлена бронзавая мемарыяльная дошка з барэльефным партрэтам М. Варвулёва (скульптар Ю. Багаліка, архітэктар Р. Кухарэнка).
Зноскі
- Ворвулев Николай Дмитриевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 125. — 737 с.
- 7 вершаў, напісаных на франтах Вялікай Айчыннай(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2023. Праверана 6 чэрвеня 2023.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads