Ісідар Міхайлавіч Балоцін

беларускі артыст оперы, народны артыст БССР (1944) From Wikipedia, the free encyclopedia

Ісідар Міхайлавіч Балоцін
Remove ads

Ісідар Міхайлавіч Балоцін (сапр Ізраіль Рувімавіч Балотны; 8 верасня 1907(1907-09-08), Бабруйск, Мінская губерня7 снежня 1961(1961-12-07), Мінск) — беларускі артыст оперы (лірычны тэнар)[1]. Народны артыст Беларускай ССР (1944)[1][2].

Хуткія факты Ісідар Міхайлавіч Балоцін, Дата нараджэння ...

Знакаміты выканаўца рамансаў і папулярных песень, самы вядомы выканаўца песні «Радзіма мая дарагая»[3].

Remove ads

Біяграфія

Thumb
Thumb

Нарадзіўся 8 верасня 1907 года ў Бабруйску.

Скончыў Беларускі музычны тэхнікум (1930, педагогі В. Цвяткоў і А. Баначыч)[1]. Удасканальваў вакальнае і сцэнічнае майстэрства ў Беларускай студыі оперы і балета (1930—1933).

Дэбютаваў як оперны спявак у студыйным спектаклі «Залаты пеўнік  (руск.)» М. Рымскага-Корсакава партыяй Звездачота[1]. Творчы шлях пачынаў у аматарскіх калектывах («Сіняя блуза» ў Бабруйску, 1924—1927, і інш.). У 1933—1961 гадах[1] — саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БеларусіВялікую Айчынную вайну — саліст Свярдлоўскага тэатра  (руск.), у 1941—1942 гадах выступаў на сцэне Вялікага тэатра ў Маскве, уваходзіў у франтавыя канцэртныя брыгады).

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1959 гадах[1].

Памёр 7 снежня 1961 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках[4].

Remove ads

Творчасць

Валодаў гібкім выразным голасам, высокай прыроднай музыкальнасцю, пачуццём музычнага стылю. Майстэрства пераўвасаблення дазваляла яму ствараць вобразы самага рознага характару.

Меў у рэпертуары больш за 60 партый. Выканаў партыі ў нацыянальных спектаклях: Саўка («У пушчах Палесся» А. Багатырова), Конрад («Кветка шчасця» А. Туранкова), Сёмка («Алеся» Я. Цікоцкага)[1].

Выконваў лепшыя партыі опернай класікі: Ленскі («Яўген Анегін  (руск.)» П. Чайкоўскага), Дуброўскі («Дуброўскі» Э. Напраўніка), Юродзівы («Барыс Гадуноў  (руск.)» М. Мусаргскага), Герцаг («Рыгалета» Д. Вердзі), Альмавіва («Севільскі цырульнік» Д. Расіні), Надзір («Шукальнікі жэмчугу  (руск.)» Ж. Бізэ), Вашак («Прададзеная нявеста  (руск.)» Б. Сметаны), Дамазы («Страшны двор» С. Манюшкі; у гэтай партыі выступіў на сцэне Варшаўскай оперы, 1955)[1].

Ісідар Міхайлавіч Балоцін меў вялікі і рознабаковы камерны рэпертуар, значна месца ў якім належала рамансам беларускіх кампазітараў і беларускім народным песням[5].

Remove ads

У культуры

Заір Азгур у 1960 годзе стварыў гіпсавы бюст І. Балоціна[6].

Узнагароды

Зноскі

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads