Стрэлкаліст

род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Стрэлкаліст
Remove ads

Стрэлкалі́ст[1] (Sagittária) — род водных кветкавых раслін сямейства Шальнікавыя (Alismataceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя водныя або балотныя расліны вышынёй 30—100[1] см. Лісце ў прыкаранёвай разетцы. Падводнае — стужкападобнай формы, плаваючае — яйкападобнае, на доўгіх чаранках, надводнае — стрэлкападобнае. Кветкі аднаполыя, з белымі або ружовымі пялёсткамі. Плод — шматарэшак. На сталонах часта ўзнікаюць ядомыя клубні, якія маюць да 50 % крухмалу, 8 % цукру[1].

Арэал

Уключае каля 20 відаў, якія растуць ва ўмераных і трапічных рэгіёнах. Пашыраны ў Амерыцы і Еўразіі. У Японіі і Кітаі культывуецца стрэлкаліст трохлісты (Sagittaria trifolia). На тэрыторыі Беларусі 1 від — стрэлкаліст звычайны, або стрэлкалісты (Sagittaria sagittifolia)[1].

Экалогія

Трапляецца на балотах, забалочаных лугах, уздоўж берагоў рэк, азёр, часта ўтварае зараснікі.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads