Стрэчна

возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Стрэ́чна — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Дзісна, за 34 км на паўднёвы ўсход ад горада Мёры, за 1,5 км на захад ад вёскі Балаі, на вярховым балоце Стрэчна.

Хуткія факты Стрэчна, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні 0,52 км². Найбольшая глыбіня 3,2 м, сярэдняя — 2,3 м. Даўжыня 1 км, найбольшая шырыня 0,83 км. Даўжыня берагавой лініі 3,22 км. Аб’ём вады 1,2 млн м³. Плошча вадазбору 2,19 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі вышынёй 0,4—0,5 м, параслі асакой. Адразу каля берага глыбіня вады 1 м. Дно выслана торфам. Вада вызначаецца вельмі нізкай мінералізацыяй (25 мг/л) і кіслай рэакцыяй. Амаль не зарастае, у цэнтры і залівах асобныя экзэмпляры гарлачыка жоўтага. Сцёк па канале і рацэ Улінец у раку Авута (прыток Дзісны).

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, плотка, карась, акунь, краснапёрка і іншыя віды рыб.

Remove ads

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-21. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads