Студзёнкаўскае
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Студзёнкаўскае — вадасховішча ў Быхаўскім раёне Магілёўскай воласці Беларусі ў пойме ракі Грэза, за 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Студзёнка.
Плошча паверхні 0,32 км². Даўжыня 0,7 км, найбольшая шырыня 0,55 км. Найбольшая глыбіня вадасховішча дасягае 7,5 м, ваганні ўзроўню вады да 3 м. Даўжыня агараджальнай дамбы 1,4 км. Аб'ём вады каля 1 млн. м³.
Вадасховішча створана ў 1980 годзе ў мэтах арашэння сельгасугоддзяў, гаспадарчых і проціпажарных мэт. Напаўняецца па канале з ракі Грэза.
Remove ads
Літаратура
- Студзёнкаўскае вадасхо́вішча // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 219. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads