Грэза
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Грэза — рака ў Магілёўскім і Быхаўскім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Друць (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 51 км. Вадазбор 458 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰.
Асноўныя прытокі: Езва (злева). Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных каналаў.
Пачынаецца каля паўднёва-ўсходняй ускраіны вёскі Загрэззе Магілёўскага раёна, цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне, вусце на паўднёвай ускраіне вёскі Вязьма Быхаўскага раёна. Даліна трапецападобная, шырынёй 1—1,5 км. Пойма двухбаковая, часткова парэзаная старымі рэчышчамі і канавамі, шырынёй 0,4—0,5 км. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Шырыня ракі ў межань ў верхнім цячэнні 4—6 м, ніжэй — каля 10 м. Берагі ўмерана стромкія, адкрытыя, пад лугамі.
У пойме ракі вадасховішча Студзёнкаўскае[1].

Remove ads
Зноскі
- Студзёнкаўскае вадасховішча // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 219. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads