Стывен Вайнберг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стывен Вайнберг (англ.: Steven Weinberg; 3 мая 1933, Нью-Ёрк — 23 ліпеня 2021) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1979) (сумесна з Шэлданам Лі Глэшау і Абдус Саламам) «за ўклад у аб’яднаную тэорыю слабых і электрамагнітных узаемадзеянняў паміж элементарнымі часціцамі, у тым ліку прадказанне слабых нейтральных токаў».
Remove ads
Біяграфія
Стывен Вайнберг нарадзіўся 3 мая 1933 года ў Нью-Ёрку ў яўрэйскай сям’і. Скончыў у 1950 годзе школу ў Бронксе. У 1954 годзе атрымаў ступень бакалаўра ў Карнельскім універсітэце. У 1957 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі ў Прынстанскім універсітэце пад кіраўніцтвам Сэма Трэймана. У 2006 годзе Вайнберг — прафесар фізікі і астраноміі ў Тэхаскім універсітэце ў Осціне.
Вайнберг не толькі выдатны навуковец, але таксама выдатны папулярызатар навукі. Ён выступаў перад кангрэсам ЗША ў падтрымку будаўніцтва звышправоднага суперкалайдара, пісаў артыкулы для Нью-Ёркскага кніжнага агляду і выступаў з рознымі лекцыямі аб вялікім значэнні навукі. Яго кнігі пра навуцы спалучаюць папулярызацыю навукі з яе гісторыяй і філасофіяй.
Вайнберг — атэіст. У кнізе «Мары аб канчатковай тэорыі» ён піша: «Успаміны пра Халакост адштурхваюць мяне ад спроб апраўдаць стаўленне Бога да Чалавека. Калі існуе Бог, які мае ў адносінах да чалавека асаблівыя планы, дык Ён вельмі моцна пастараўся схаваць свой клопат пра нас як мага далей. Мне здаецца няветлівым, калі не сказаць непачцівым, узносіць такому Богу свае малітвы». У красавіку 1999 года на канферэнцыі па касмалогіі ў Вашынгтоне Вайнберг заявіў: «Рэлігія абражае годнасць чалавека. З рэлігіяй ці без яе, добрыя людзі будуць рабіць дабро і дрэнныя людзі будуць рабіць зло. Але каб прымусіць добрага чалавека рабіць зло — для гэтага неабходна рэлігія». Вайнберг таксама вядомы сваёй ліберальнай падтрымкай Ізраіля. Ён напісаў эсэ «Сіянізм і яго культурная разнастайнасць», якое тлумачыць яго пазіцыю.
Remove ads
Бібліяграфія
- Gravitation and Cosmology: Principles and Applications of the General Theory of Relativity (1972)
- The First Three Minutes: A Modern View of the Origin of the Universe (1977, updated with new afterword in 1993, ISBN 0-465-02437-8)
- The Discovery of Subatomic Particles (1983)
- Elementary Particles and the Laws of Physics: The 1986 Dirac Memorial Lectures (1987; совместно с Рычардам Фейнманам)
- Dreams of a Final Theory: The Scientist’s Search for the Ultimate Laws of Nature (1993)
- Quantum Theory of Fields (three volumes: 1995, 1996, 2003)
- Facing Up: Science and Its Cultural Adversaries (2001, 2003, Harvard University Press)
- Glory and Terror: The Coming Nuclear Danger (2004, NYRB)
- Cosmology (2008, Oxford University Press)
Remove ads
Зноскі
- Steven Weinberg // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Steven Weinberg // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Find a Grave — 1996. Праверана 22 лютага 2024.
- NNDB — 2002.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads