Стэпавы фронт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стэпавы фронт — аператыўна-стратэгічнае аб'яднанне (фронт) РСЧА ва ўзброеных сілах СССР падчас Вялікай Айчыннай вайны. Фронт дзейнічаў у 1943 г. у Цэнтральнай Расіі і ва Усходняй Украіне.
Remove ads
Бітвы пад Курскам і Харкавам
Фронт быў утвораны 9 ліпеня 1943 года на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК з сіл Стэпавай ваеннай акругі на курскім кірунку. У яго ўвайшлі 27-я армія, 47-я армія, 53-я армія і 5-я паветраная армія. Першапачаткова войскі фронту былі разгорнуты ў рэзерве за Цэнтральным і Варонежскім франтамі. Перад фронтам ставілася мэта ў выпадку прарыву праціўніка спыніць яго наступ на займанай мяжы. У сувязі з удалым раскладам для савецкіх войскаў у бітве пад Курскам 17 ліпеня фронт перайшоў у наступ і разам з Варонежскім фронтам да 23 ліпеня адкінуў нямецкую групу армій «Цэнтр» на яе зыходныя пазіцыі перад бітвай.
3 жніўня войскі фронту разам з войскамі Варонежскага фронту перайшлі ў наступ на белгародска-харкаўскім кірунку. 5 жніўня злучэнні 69-й і 7-й гвардзейскай армій авалодалі Білгарадам. Развіваючы наступ войска Стэпавага фронту 23 жніўня вызвалілі Харкаў.
Remove ads
Бітва за Дняпро
У канцы жніўня — пачатку верасня, развіваючы поспех, фронт разгарнуў Палтаўска-Крэменчугскую наступальную аперацыю на Левабярэжнай Украіне падчас бітвы за Дняпро. Наносячы ўдары ў кірунках палтаўска-крэменчугскім і краснаграда-верхнедняпроўскім, войскі фронту разграмілі злучэнні нямецкіх 8-й і 1-й танкавай армій, якія супрацьстаялі ім, і да канца верасня выйшлі да Дняпра, з ходу яго фарсіравалі і авалодалі плацдармамі на яго правым беразе.
У першай палове кастрычніка фронт вёў цяжкія баі за ўтрыманне і пашырэнне плацдармаў, паступова аб'яднаўшы іх у агульны плацдарм на поўдзень ад Крэмэнчука. 15 кастрычніка войскі фронту перайшлі ў наступ з плацдарму ў кірунку на П'ятыхатку і Крывы Рог. Ва ўзаемадзеянні з іншымі франтамі войска знішчылі нямецкую абарончую мяжу Усходні вал. 20 кастрычніка 1943 года Стэпавы фронт быў пераназваны ў 2-гі Украінскі фронт.
Remove ads
Камандуючы войскамі
- І. С. Конеў (увесь перыяд)
Склад фронту
- Упраўленне (штаб)
- 27-я армія (9 ліпеня - 20 ліпеня 1943)
- 47-я армія (9 ліпеня - 1 жніўня 1943)
- 53-я армія (увесь перыяд)
- 5-я паветраная армія (увесь перыяд)
- 7-я гвардзейская армія (18 ліпеня - 16 кастрычніка 1943)
- 69-я армія (18 ліпеня - 30 верасня 1943)
- 57-я армія (9 жніўня - 20 кастрычніка 1943)
- 4-я гвардзейская армія (2 верасня - 16 кастрычніка 1943)
- 5-я гвардзейская армія (7 верасня - 20 кастрычніка 1943)
- 37-я армія (7 верасня - 20 кастрычніка 1943)
- 46-я армія (11 верасня - 2 кастрычніка 1943)
- 5-я гвардзейская танкавая армія (7 кастрычніка - 20 кастрычніка 1943)
Remove ads
Аперацыі і бітвы, у якіх удзельнічаў фронт
- Курская бітва
- Белгародска-Харкаўская стратэгічная наступальная аперацыя «Румянцаў»
- Бітва за Дняпро
Спасылкі
- Фронт Архівавана 24 лютага 2012.
- Усе франты Вялікай Айчыннай вайны
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads