Стэфан Вагарыдэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Стэфан Вагарыдэ
Remove ads

Князь (бей) Стэфан Вагарыдэ (Стойка Цонкаў Стойкаў, балг.: княз Стефан Богориди; грэч. Στέφανος Βογορίδης; рум.: Ştefan Vogoride; турэцк.: Stefanaki Bey; 1775 ці 1780, Коцел — 1 жніўня 1859) — высокапастаўлены асманскі дзяржаўны дзеяч балгарскага паходжання, каймакам Малдовы (18211822), князь вострава Самас (18361849).

Хуткія факты Вагарыдэ Стэфан, князь Самаса[d] ...

Унук епіскапа Сафронія Врачанскага, бацька Аляксандра і Мікалая Вагарыдэ.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Коцел (Балгарыя). Стэфан і яго брат Афанас былі названы Вагарыдэ (Багорыдэ) у гонар хана Барыса I, першага хрысціянскага кіраўніка Балгарыі, таксама вядомага пад імем Багорыс.

Вучыўся ў грэкамоўнай Акадэміі Св. Савы ў Бухарэсце, дзе змяніў балгарскае імя Стойка на грэчаскае Стэфан. Пасля заканчэння вучобы паступіў на службу ў асманскі флот на пасадзе драгамана. У 1799 годзе пад камандаваннем Саід Мустафа-пашы прыняў удзел у бітве пры Абукіры супраць Напалеона Банапарта. Цудам выратаваўся пасля разгрому асманскіх сіл.

У 1812 годзе Вагарыдэ разам з гаспадаром Скарлатам Калімахі адправіўся ў Малдову і да 1819 года быў кіраўніком Галаца. У 1821 годзе падчас паўстання Тудара Уладзімірэску і ўварвання Філікі Этэрыя падчас грэчаскай вайны за незалежнасць Вагарыдэ стаў намінальным каймакамам Валахіі і захоўваў гэта становішча падчас наступу турэцкіх войскаў на Аляксандра Іпсіланці ў 1822 годзе. Пасля перадачы ўлады Іаніцэ Стурдза вярнуўся на флот на пасадзе драгамана. У 1825—1828 гадах знаходзіўся ў выгнанні ў Анатоліі.

Пасля Руска-турэцкай вайны 1828—1829 гадоў і заключэння Адрыянопальскага міру быў саветнікам Махмуда II, які дараваў яму тытул бея (грэч. ηγεμόνας) і прызначыў кіраўніком вострава Самас. Вагарыдэ наведаў востраў толькі адзін раз у 1839 годзе і кіраваў ім са Стамбула. Ён пераназваў сталіцу вострава ў Стэфанопаліс у гонар сябе, і з-за дэспатычнага кіравання быў ненавідзімы грэчаскім насельніцтвам. У 1849 годзе пачаліся хваляванні жыхароў вострава, якія вымусілі султана ў 1850 годзе адправіць Вагарыдэ ў адстаўку.

Пры Абдул-Меджыдзе I Вагарыдэ быў членам Танзімата і саветнікам султана. Прынята лічыць, што ён быў адзіным хрысціянінам, які пасля падзення Канстанцінопаля ў 1453 годзе прымаў у сваім доме султана ў якасці госця.

Вагарыдэ атрымаў дазвол Абдул-Меджыда на будаўніцтва ў Стамбуле балгарскай праваслаўнай царквы і ў 1849 годзе ахвяраваў для гэтай мэты свой дом у Фенеры — на гэтым месцы пазней была збудавана царква Св. Стэфана.

Памёр у 1859 годзе ў Стамбуле.

У наш час менавіта на гэтым месцы стаіць вядомая жалезная царква.

Remove ads

Зноскі

  1. Stefan, kni︠a︡z Bogoridi // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q3294867'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q846596'></a>
  2. Pas L. v. Genealogics — 2003.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q19847329'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q19847326'></a>
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads