Пліса (прыток Бярэзіны)
рака ў Беларусі, прыток Бярэзіны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пліса́ — рака ў Смалявіцкім і Барысаўскім раёнах Беларусі, правы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі — 64 км. Плошча вадазбору — 625 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці — 4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні — 0,7 ‰.
Remove ads
Назва
Паводле Тапарова і Трубачова, паходжанне няясна. Магчыма, звязана са ст.-пруск. Plissingis (-ing- — суфікс) або з лужіцкай ракой Pleise[1].
На ўсходзе старабалцкай тэрыторыі назву Пліса маюць рэкі — прытокі бярэзінскага Бабра, Нёмана, рака на Падзесенні на ўсходзе ад Чарнігава, азёры паабапал Глыбокага (на правабярэжжы дзвінскай ракі Дзісны).
Сваёй структурай назва Пліса блізкая да балцкай назвы дзвінскай ракі Дрыса, у якім корань Dris- так жа сама дакладна не вытлумачваецца. Іх адносяць да групы гідронімаў з канчаткам -(с)са: Іса, Ліса, Уса, Эса, Дрыса, Пліса, Неса , Труса, Таса, Рэса, Выса, Васа (на Падзвінні, Панёманні, Павісленні, Павоччы)[2].
Балцкае паходжанне вызначаецца і калі корань пашыраецца з дапамогай вядомых балцкіх гідранімічных пашыральнікаў: Іса — *Ісла (< Іслач < Is-l-, ak-), Уса — Усія (Us-ij-), Неса — Несла, Нясета (Nes-, -l-, -et-), Дрыса — Дрысела (Dris-, -el-), Рэса — Рэсята́ (Res-, -et-).[крыніца не паказана 62 дні]
Remove ads
Асноўныя прытокі
Справа: Чарніца
На рацэ
Вадасховішчы: Смалявіцкае, Жодзінскае
Агульнае
Пачынаецца на ўсходніх схілах Мінскага ўзвышша за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад аграгарадка Слабада Смалявіцкага раёна, вусце на паўднёвай ускраіне былой вёскі Юшкевічы Барысаўскага раёна (цяпер — г. Барысаў). Найвышэйшы ўзровень разводдзя — ў канцы сакавіка, найбольшая вышыня над межанным узроўнем — 2,6 м. Лядовыя з′явы няўстойлівыя. Прымае сцёк з шэрага меліярацыйных каналаў.
Даліна ў ніжнім цячэнні паміж вёскамі Яловіца Смалявіцкага раёна і Струпень Барысаўскага раёна — звілістая, на астатнім працягу — прамая, трапецападобная (шырыня 0,8—1,2 км), ніжэй горада Смалявічы — да 2 км, паміж Жодзіна і вёскай Яловіца — невыразная. Схілы спадзістыя, вышынёй 6—17 м, месцамі ў сярэднім і ніжнім цячэнні — стромкія і абрывістыя. Пойма ад вёскі Трубянок Смалявіцкага раёна да вусця — двухбаковая (шырыня 0,2—0,4 км), перасечаная сеткай меліярацыйных каналаў і старых рэчышчаў.
Рэчышча ад вытоку да вёскі Яловіца — каналізаванае, на астатнім працягу — звілістае, свабодна меандруе. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя, пераважна адкрытыя.
У басейне ракі знаходзіцца вялікае возера Судабле.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads