Суднабудаванне

галіна прамысловасці From Wikipedia, the free encyclopedia

Суднабудаванне
Remove ads

Суднабудава́нне[1] — галіна цяжкай прамысловасці, якая ажыццяўляе будаўніцтва і рамонт суднаў розных прызначэнняў. У шырокім сэнсе ўключае таксама комплекс навук і дысцыплін, якія вывучаюць працэсы і аб’екты будаўніцтва: тэорыю карабля, будаўнічую механіку карабля, карабельную архітэктуру, тэорыю праектавання судоў, суднавыя сілавыя ўстаноўкі, суднавыя механізмы, тэхналогію і арганізацыю суднабудавання[2]. Прынята падзяляць на ваеннае (караблебудаванне) і грамадзянскае суднабудаванне[2].

Thumb
Будаўніцтва судна ў Глостэрскай гавані (штат Масачусетс, ЗША, 1873 год)
Thumb
Суднабудаўнічая верф у Гдыні
Thumb
Круізнае судна «Oasis of the Seas»
Thumb
Выпрабаванне мадэлі судна ў доследным басейне ў Гамбургу

У склад суднабудаўнічай прамысловасці ўваходзяць суднабудаўнічыя заводы (часта з развітым машынабудаваннем), канструктарскія і навуковыя арганізацыі, якія валодаюць вопытнымі басейнамі, кавітацыйнымі трубамі і іншым абсталяваннем для правядзення даследаванняў[3]. Суднабудаўнічыя прадпрыемствы паводле характару арганізацыі вытворчага працэса падзяляюцца на суднабудаўнічыя заводы, суднабудаўнічыя і суднарамонтыня верфі[1].

Тэхналагічны працэс пабудовы сучаснага судна ўключае наступныя асноўныя этапы:

  • нарыхтоўчы перыяд, калі адбываецца нарыхтоўка і апрацоўка ліставога і профільнага металу і іншых матэрыялаў, збіраюцца вузлы, секцыі, вырабляюцца дэталі і вырабы машынабудаўнічай часткі;
  • блочны перыяд (калі нарыхтоўка блокаў прадугледжана тэхналагічным працэсам пабудовы судна), у час якога адбываецца зборка блокаў корпуса судна з дэталяў, зборачных адзінак і секцый, а таксама могуць праводзіцца гідраўлічныя выпрабаванні карпусных канструкцый блокаў і мантаж асобных механізмаў і абсталявання ў іх;
  • стапельны перыяд, ад моманту ўстаноўкі закладной секцыі або блока на месцы будаўніцтва на стапелі і да спуску судна на ваду;

Пасля спуску судна на ваду выконваюць механічна-мантажныя і аздобныя работы, усталёўваюць прылады і абсталяванне, праводзяць іх наладку і выпрабаванне. Пасля гэтага наступае здатачны перыяд, у час якога ажыццяўляюць швартоўныя, хадавыя і дзяржаўныя выпрабаванні судна і афармлення акта прыёмкі. У мэтах скарачэння тэрмінаў пабудовы судна работы розных перыядаў могуць часткова перакрывацца.

Remove ads

Гісторыя

Суднабудаванне існавала яшчэ ў Старажытным Егіпце, Фінікіі, Старажытным Кітаі. У сярэдневякоўі судны будаваліся ў краінах Паўночнай Еўропы, Міжземнамор’я. У XV—XVI стагоддзях суднабудаванне пачало разгортвацца ў Італіі, Іспаніі, Партугаліі, крыху пазней — у Англіі, Галандыі, Францыі і іншых краінах. У Расіі значна развілася пры Пятру I. Першае на тэрыторыі сучаснай Беларусі прадпрыемства па вырабу байдарак і яхт (Крычаўская суднаверф) з’явілася ў 1785 годзе[1].

Сучаснаму суднабудаванню ўласціва значная канцэнтрацыя ў невялікай колькасці краін (ЗША, Францыя, Германія, Польшча, Расія, Швецыя, Японія і інш.). У большасці з іх судны будуюцца галоўным чынам на экспарт[1][2].

Remove ads

Гл. таксама

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads