Латыгальскі сельсавет (Сенненскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Латы́гальскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сенненскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Латыгаль.

Хуткія факты Латыгальскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Сукрэмненскі сельсавет у складзе Сенненскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Сукрэмна. 29 кастрычніка 1924 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Латыгаль, сельсавет перайменаваны ў Латыгальскі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Сенненскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Беліцкага (7 населеных пунктаў: Апечкі, Воўсішча, Каралі, Рулёўшчына, Рэчкі, Станюкі і Чараўкі), Нямойтаўскага (5 населеных пунктаў: Баравікі, Баяршчына, Будзішча, Крыльцова і Сукрэмна) і Ульянавіцкага (9 населеных пунктаў: вёскі Асінаўка, Бор-Казакоўшчына, Ганчарова, Горы, Дубнякі, Латыгаль, Леснікі, Пашкова і Шалухі) сельсаветаў[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзіў 21 населены пункт.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads