Сумнік звычайны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Су́мнік звычайны[1] (Solidago virgaurea) — кветкавая расліна з роду Сумнік (Solidago) сямейства Астравыя (Asteraceae).
Remove ads
Назва
Сумнік звычайны, уплаўнік[2], табака лясная[3], перастрэл, стрэльнік[4], блошкі, грабкі, жаўтакруг, куннік, палятуха, розга, сумнік залацісты, угаднік[5], сумнік, цыкорыя дзікая[6].
Батанічнае апісанне


Шматгадовая травяністая расліна са сцяблом вышынёй 60—100 см. Сцябло прамастойнае, крыху галінастае, часам чырвона-фіялетавага колеру. Лісце чаргаванае. Прыкаранёвае і ніжняе сцябловае лісце падоўжана-эліпсоіднай формы, завостранае, з крылатым чаранком. Верхняе лісце сядзячае, ланцэтнае. Цвіце ў ліпені — верасні. Кветкі расліны жоўта-залацістага колеру ў шматлікіх дробных кошыках, сабраных у доўгія вузкія мяцёлкі. Плод — сямянка з шурпатым чубком.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі, Паўночнай Амерыкі і Паўночнай Афрыкі. Расце на схілах, у травяністых месцах, лясах, на высечках і ўзлесках.
Лекавая, меданосная і фарбавальная расліна.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 123. — 160 с. — 2 350 экз.
- Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
- Анненков Н. Ботанический словарь, СПб, 1878.
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
- Анненков Н. Ботанический словарь — СПб, 1878.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads