Сумнік
род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Су́мнік[1][2], залатацень[2] (Solidágo, ад лац.: Solidus — «моцны», «здаровы», па лекавых уласцівасцях расліны) — род кветкавых раслін сямейства астравых, або складанакветных (Asteraceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Шматгадовыя карэнішчавыя травяністыя расліны і кусты вышынёй да 2 м. Сцёблы прамастойныя. Лісце сядзячае або на кароткіх чаранках. Кветкі жоўтыя, дробныя ў дробных кошыках, сабраных у аднабокую мяцёлку або гронкападобныя ці шчыткападобныя суквецці. Плод — сямянка.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Род налічвае каля 120 відаў, пашыраных у Паўночнай Амерыцы, некалькі відаў у Паўднёвай Амерыцы і Еўразіі. На тэрыторыі Беларусі 3 віда — сумнік звычайны (Solidago virgaurea), Solidago gigantea і сумнік канадскі (Solidago canadensis).
Гаспадарчае значэнне
Лекавыя, дэкаратыўныя, фарбавальныя і меданосныя расліны.
З 31.12.2016 года на тэрыторыі Беларусі сумнік занесены ў чорны спіс і забаронены да інтрадукцыі і (або) акліматызацыі[3].
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads