Супесак

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Су́песак — рыхлая асадкавая пясчана-гліністая горная парода буравата-жоўтага і жоўта-шэрага колеру.

Змяшчае да 70 % пясчаных, да 10 % алеўрытавых і гліністых і да 20 % пылаватых часцінак. Супескі падзяляюцца на ледавіковыя (марэнныя), водна-ледавіковыя, азёрныя, рачныя і інш. Адрозніваюць грубапясчаныя, дробнапясчаныя і пылаватыя супескі.
Мінералагічны склад разнастайны. Пылаватыя супескі змяшчаюць большую колькасць кварцу, гліністыя змяшчаюць гліністыя мінералы (каалініт, мантмарыланіт і інш.). У засушлівых раёнах супескі могуць змяшчаць арганічныя рэчывы і мінеральныя солі.

У глебазнаўстве больш гліністыя супескі называюць цяжкімі, менш гліністыя — лёгкімі.

Remove ads

Літаратура

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads