Сураў

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Су́раў[2], у верхнім цячэнні Сураўка[2] — рака ў Клімавіцкім і Касцюковіцкім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Беседзь (басейн Дняпра).

Хуткія факты Сураў, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 49[2][3] км, 26 км з іх у Касцюковіцкім раёне[3]. Плошча вадазбору 215 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,1 м³/с Пачынаецца на паўночнай ускраіне вёскі Завідаўка Клімавіцкага раёна, вусце каля вёскі Фёдараўка[1] (Канічы[4]) Касцюковіцкага раёна. Цячэ па паўднёва-ўсходняй частцы Аршанска-Магілёўскай раўніны. У верхнім цячэнні называецца Сураўка[2]. Даліна пераважна трапецападобная, шырынёй 0,5—1 км, месцамі да 1,5 км. Схілы ўмерана стромкія і стромкія (вышыня 5—15 м), у ніжнім цячэнні абрывістыя (вышыня да 8 м), месцамі парэзаны ярамі. Пойма перарывістая, пераважна адкрытая, чаргуецца па берагах, забалочаная, шырынёй 0,2—0,5 км. Рэчышча звілістае, свабодна меандруе, ад вытоку на працягу 8,4 км каналізаванае. Шырыня ракі ў межань 2—6 м.

Асноўны прыток — Васькаўка (левы)[3].

Каля ракі населеныя пункты Дзямідавічы, Красная Звязда, Валынеж, Фралоўка, Пячары, Цеханічы, Заходы, Галічы, Малашкавічы, Сураў, Післяціна, Ангелаўка, Тупічына, Канічы і інш.

Remove ads

Зноскі

  1. Ліст карты N-36-101. Выданне 1989 года. Стан мясцовасци на 1985 год. (руск.)
  2. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 21, 30. — 64 с. 10 000 экз. ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads