Беседзь

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Беседзь
Remove ads

Бе́седзь, Бесядзь, Бесець — рака ў Смаленскай і Бранскай абласцях Расіі і Магілёўскай, Гомельскай абласцях Беларусі, левы прыток Сажа (басейн Дняпра). Даўжыня 261 км, у межах Беларусі 185 км. Вадазбор 5460 км², у межах Беларусі 3110 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 28,4 м³/с. Агульнае падзенне 59,6 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,23 .

Хуткія факты Беседзь, Характарыстыка ...
Remove ads

Назва

Назва Беседзь балцкага паходжання[1]. Ад літоўскага besti «ўтыкаць, капаць»[2] з індаеўрапейскімі паралелямі[3].

Значэнне назвы Беседзь можна перадаць як «Капа́ная (рака)». Семантыка назвы звязаная з глыбінёй рэчышча.

Агульнае

Пачынаецца ў Шумяцкім раёне Смаленскай вобласці, цячэ ў Хоцімскім, Касцюковіцкім і Веткаўскім раёнах Беларусі. Тройчы перасякае беларуска-расійскую мяжу. Вадазбор на паўднёва-ўсходняй частцы Аршанска-Магілёўскай раўніны, у нізоўях на Чачэрскай раўніне і ў Гомельскім Палессі. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пачатку красавіка, найбольшая вышыня над межанным узроўнем 3,5—5,5 м, сярэдняя 2,8 м. Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Суднаходная за 78 км ад вусця.

Даліна выразная, слабазвілістая, трапецападобная, шырыня да ўпадзення р. Жадунь 0,2—0,3 км, далей 0,6—1 км, ніжэй вусця р. Свінка 1—1,5 км. Пойма пераважна двухбаковая, большай часткай лугавая, парэзаная прытокамі, старыцамі, рукавамі; вышыня ў вярхоўі 0,1—0,2 км, на астатнім працягу 0,5—0,8 км, пасля ўпадзення р. Свінка да вусця 0,5—1,5 км.

Рэчышча моцназвілістае і разгалінаванае; яго шырыня ў вярхоўі 15—20 м, у ніжнім цячэнні 30—40 м (на асобных участках да 100 м). Берагі стромкія, нярэдка абрывістыя, вышынёй 0,3—2 м.

Remove ads

Асноўныя прытокі

Справа: Чачавец, Благаўка, Еленка, Сураў, Жадунь, Дзяражня, Алёшня, Палуж, Каўпіта, Азярышчанская, Чарняўка.

Злева: Альшоўка, Жадунька, Войская, Зубр, ручай Машоўка, Пералёўка, Стаўбунка, Студзёнка, Увіч, Сплавень (Трасцянец).

На рацэ

Гарадскія пасёлкі: Хоцімск, Красная Гара. Іншае: Белая Дуброва, Веткаўскі батанічны заказнік.

У мастацтве

Народны паэт Беларусі Аркадзь Куляшоў напісаў верш «Мая Беседзь».

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads