Сусак парасоністы
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Суса́к парасоністы[1][2] (Butomus umbellatus) — від кветкавых раслін роду Сусак (Butomus) сямейства Сусаковыя (Butomaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 90—150[2] см, з доўгім паўзучым карэнішчам і бязлістай кветаноснай стрэлкай. Лісце каля асновы сцябла і ў прыкаранёвай разетцы, простае, суцэльнае, з гладкім краем, сядзячае. Ніжняе лісце лінейна-трохраннае, верхняе — пляскатае. У глыбокай вадзе і на хуткай плыні лісце часам тонкае, стужкападобнае. Кветкі двухполыя, бела-ружовага колеру, з пяццю пялёсткамі, на доўгіх кветаножках, у парасонападобным суквецці на верхавінцы кветаноснай стрэлкі. Плод — шматлістоўка[2].
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока)[3]. Заносны від у Паўночнай Амерыцы. Расце ў вадзе, па забалочаных берагах вадаёмаў, на нізінных балотах. Святлолюбівая расліна, гіграфіт, мезафіт і эўтроф[4]. Цвіце ў чэрвені—ліпені[2].
Гаспадарчае значэнне
Карэнішчы расліны багатыя на крухмал і ядомыя. Корм для вадаплаўных птушак, андатры, бабра, вадзяной палёўкі. Выкарыстоўваецца сусак парасоністы і ў якасці дэкаратыўнай расліны.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 27. — 160 с. — 2 350 экз.
- Сусак зонтичный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads