Сухумі
горад у Абхазіі, Грузія From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Суху́мі[1][2] (абх.: Аҟəа, груз. სოხუმი, руск.: Суху́ми, Суху́м) — сталіца і найбуйнейшы горад Абхазіі (Грузія). Знаходзіцца на ўзбярэжжы Чорнага мора. Насельніцтва 64.478 чал. (2011).
Remove ads
Этымалогія
У перыяд турэцкіх і арабскіх заваяванняў (Сярэднявечча), у сілу асаблівасцей фанетыкі цюркскіх і арабскіх моў, не прымаючых наяўнасці паслядоўных зычных (ЦХ), адсутнасці гуку «Ц» і яго пераход у гук «С», імя горада паступова змяняецца — Цхум → Схум → Сухум (Сухум-кале («кале» — крэпасць (цюрк.)).
Усталяванне ўплыву ў рэгіёне Расійскай імперыі выклікала ўсталяванне русіфікаваных назваў — Сухум, Батум. Абхазская назва горада «Акуа» выкарыстоўваецца пасля прыходу Савецкай улады, і не пераходзіць абхазскага моўнага арэала.
Са жніўня 1936 года, пасля ўключэння Абхазіі ў склад Грузінскай ССР у 1931 годзе, горад насіў афіцыйную назву Сухумі. 4 снежня 1992 года на сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Абхазія была адноўлена назва горада Сухум.
Remove ads
Гісторыя
Гісторыя горада налічвае больш за 2500 гадоў. Гэта адзін з найстаражытнейшых гарадоў свету. На месцы гораду да VI стагоддзя да н.э. была грэчаская калонія Дыяскурыя (названая ў гонар братоў Дыяскураў), якая потым належала Пантыйскаму царству. Тапонім «Аку» сустракаецца ў грэчаскім надпісе на залатых манетах калхідскай чаканкі (III—II стст. да н.э.) і супастаўляецца з абхазскай назвай горада — Акуа. Пазней на гэтым месцы была пабудавана рымская крэпасць Себастопаліс. З 736 года паселішча вядома пад назвай Цхум (ад абхазскай назвы «Гума») у складзе Абхазскага царства. У Сярэднявеччы — горад Цхумі ў складзе Грузінскага царства, з другой паловы XVI стагоддзя — пад уладай туркаў: у 1724 годзе пабудавана турэцкая крэпасць Сухум-Кале на Чорным моры. Ад канца XVIII стагоддзя да 1808 і з 1864 гожда — сталіца Абхазіі. У 1810 годзе далучаны да Расіі, статус горада атрымаў у 1848. Пасля скасавання Абхазскага княства ў 1864 — цэнтр Сухумскага ваеннага аддзела (вобласці) у падпарадкаванні Кутаіскага генерал-губернатара, з 1866 — Сухумскай акругі Кутаіскай губерні.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года, горад і ўвогуле Абхазія, былі заглынуты ў хаос грамадзянскай вайны. Недаўгавечнае бальшавіцкае кіраванне было спынена ў маі 1918 года і Сухум быў уключаны ў Дэмакратычную Рэспубліку Грузія як рэзідэнцыя аўтаномнага Вярхоўнага Савета Абхазіі і штаб-кватэра Грузінскага генерал-губернатара. Чырвоная Армія і мясцовыя рэвалюцыянеры адваявалі горад у грузінскіх войскаў 4 сакавіка 1921 года, і абвясцілі Савецкую ўладу. Сухум быў сталіцай Абхазскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі злучанай з Грузінскай ССР ад 1921 да 1931 года, калі ён стаў сталіцай Абхазскай Аўтаномнай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ў рамках Грузінскай ССР. У 1989 годзе Сухум меў 110 000 жыхароў і быў адным з самых паспяховых гарадоў Грузіі. Тут знаходзіліся шматлікія курортныя лецішчы Савецкіх лідараў.
У 1989—1993 гадах Сухум быў цэнтрам Грузіна-абхазскага канфлікту які зруйнаваў большую частку горада. Падчас Абхазскай аблогі Сухума (1992—1993), горад і яго наваколлі зведалі амаль што штодзённыя паветраныя ўдары і артабстрэлы, са шматлікімі ахвярамі сярод грамадзянскага насельніцтва. 27 верасня 1993 года бітва за Сухум была скончана масавай кампаніяй па этнічнай чыстцы супраць грузінскага насельніцтва, якое складала бальшыню (Сухумская разня), у тым ліку былі забіты члены Абхазскага ўрада (Жыўлі Шартава, Рауль Эшба і г. д.) і мэр Сухума Гурам Габіскірыя. Нягледзячы на тое, што горад быў часткова адноўлены, ён дагэтуль перажывае наступствы вайны, і не ўзнавіў сваю папярэднюю этнічную разнастайнасць (да 1992 года тут ужывалася 9 розных моў).
Remove ads
Насельніцтва
- 1989 год — 110 тыс. чал.
- 2001 год — каля 140 тыс. чал.[1]
Транспарт
- Сухумскі тралейбус
- Станцыя Сухум
Культура
Гарады-пабрацімы
Сухумі ў філатэліі
- Почтовые марки
- Паштовая марка СССР,
1949 год - Паштовая марка СССР,
1966 год
Вядомыя асобы
- Ігар Муратавіч Ахба (нар. 1949) — абхазскі палітычны дзеяч, міністр замежных спраў Абхазіі (ліпень — снежань 2004)
- Лізавета Саламонаўна Ядзіткіна-Весніна (1917 — ?) — беларуская актрыса.
- Ашот Авакімавіч Серапян (нар. 1939) — беларускі архітэктар.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads