Сушаніца
род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Су́шаніца[1][2] (Gnaphalium) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).
Remove ads
Апісанне

Аднагадовыя, двухгадовыя, шматгадовыя травяністыя расліны з лямцавым або шарсцістым апушэннем. Сцёблы прамастойныя ці прыўзнятыя, галінастыя. Лісце падоўжанае, суцэльнае, чаргаванае. Кошыкі невялікія, апушаныя, сабраныя ў шчытка-, клубочка- ці коласападобныя, вузкамяцёлачныя суквецці на верхавінках парасткаў. Плод — сямянка.
Лекавыя і дэкаратыўныя расліны.
Remove ads
Распаўсюджанне
50 (паводле іншых звестак 300) відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя тропікаў. На тэрыторыі Беларусі 2 віды: сушаніца багнавая (Gnaphalium uliginosum) і сушаніца жоўта-белая (Gnaphalium lutea-album). Трапляюцца па берагах рэк, на пойменных лугах, як пустазелле.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 61. — 160 с. — 2 350 экз.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads