Сушына (возера, каля вёскі Будзькаўшчына)

возера ў Полацкім раёне Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Су́шына[2][3] — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Нача (прыток Заходняй Дзвіны), за 28 км на паўднёвы захад ад горада Полацк, каля вёскі Падазер’е.

Хуткія факты Сушына, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 1,01 км², даўжыня 1,42 км, найбольшая шырыня 1 км. Глыбіня возера дасягае 7,5 м, сярэдняя каля 4,2 м. Плошча вадазбору 16,6 км². Аб’ём вады ў возеры 4,23 млн м³. Катлавіна тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 6—9 метраў, спадзістыя. На вышыні 0,5—1,2 м тэраса. На поўначы, паўночным усходзе і поўдні возера балота і схілы катлавіны невыразныя. Берагі нізкія, вышынёй 0,1—0,2 м, пясчаныя. Ложа возера спадзістае. Найбольшыя глыбіні каля паўночна-ўсходняга берага возера. Да глыбіні 2 м дно возера пясчанае, глыбей выслана апясчаненым глеем.
Возера Сушына эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць 2 меліярацыйныя каналы. Злучана пратокамі з возерам Жураўна і ракой Нача. Сцёк па Будзькаўшчынскім канале[2].

Прыбярэжная надводная расліннасць пашырана да глыбіні 2,5—3,5 м, падводная да глыбіні 3,5—4,5 м.

У возеры водзяцца лешч, шчупак, мянтуз, плотка, лінь, карась і іншыя віды рыб. Сустракаюцца ракі[3].

Remove ads

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q830106'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads