Жураўна (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жура́ўна — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Нача, за 30 км у напрамку на паўднёвы захад ад Полацка, каля вёскі Жураўна.
Плошча паверхні возера 0,49 км². Даўжыня 1,5 км, найбольшая шырыня 0,72 км, даўжыня берагавой лініі 5,8 (5,76[2]) км. Найбольшая глыбіня 14 м, сярэдняя 5,4[2] м. Аб’ём вады ў возеры 2,68[2] млн м³. Плошча вадазбору 6,9 км².
Катлавіна возера выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 20 м. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, пясчаныя, паўднёва-заходнія — сплавінныя. Мелкаводдзе вузкае. Дно возера да глыбіні 5—6 м пясчанае, астатняя частка дна выслана глеем. Возера эўтрофнае, слабапраточнае.
Зарастае. Прыбярэжная расліннасць распаўсюджваецца на адлегласці 15—125 м ад берага возера і да глыбіні 4,5—5 м[2]. Ручаямі злучана з азёрамі Сушына і Валынец.
У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, акунь, плотка, лінь, карась і іншыя віды рыб.
Каля возера пралягае аўтамабільная дарога Н3701.
Remove ads
Зноскі
- GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads