Суэц
горад у Егіпце From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Суэ́ц[2] (араб. السويس Ас-Сувайс) — горад і буйны порт на паўночным усходзе Егіпта, размешчаны на паўночнай ускраіне Суэцкага заліва Чырвонага мора, ля паўднёвага ўваходу ў Суэцкі канал. Адміністрацыйны цэнтр губернатарства Суэц. Насельніцтва 417 000 чалавек (1998).
Remove ads
Гісторыя
Паселішчы на месцы сучаснага Суэца існавалі яшчэ да нашай эры. Росквіту дасягнуў у XIII стагоддзі. Пасля заваявання Асманскай імперыяй Егіпта ў пачатку XVI стагоддзя горад быў буйной турэцкай ваеннай і гандлёвай базай[3]. У канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзя ў час і пасля паходаў Напалеона I Банапарта Суэц прыйшоў у заняпадак[3].
Развіццё сучаснага Суэца звязана з адкрыццём у 1869 годзе Суэцкага канала. Горад фактычна быў разбураны ў час Суэцкага крызіса 1956 года і пакінуць жыхарамі пасля Шасцідзённай вайны 1967 года[3]. Пасля араба-ізраільскай вайны 1973 года і паўторнага адкрыцця Суэцкага канала ў 1975 годзе пачаліся аднаўленне і рэканструкцыя горада[3].
Remove ads
Эканоміка
Суэц з’яўляецца буйным міжнародным гандлёва-транзітным цэнтрам і значным прамысловым цэнтрам Егіпта. Мае дзве гавані: Порт-Ібрагім (Port Ibrahim) і Порт-Таўфі (Port Tawfiq). Асноўныя галіны прамысловасці: нафтаперапрацоўка, нафтахімія, металургія і металаперапрацоўка, вытворчасць цэменту і азотных тугнаенняў. Таксама дзейнічавюць прадпрыемствы па суднабудаванню і суднарамонту, тэкстыльнай і харчовай прамысловасці, цеплавая электрастанцыя і інш.
Remove ads
Насельніцтва
Зноскі
- Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads