Сцены Іерусаліма
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сце́ны Іерусалі́ма (іўр.: חומות ירושלים, араб. أسوار القدس) — сцены, што атачаюць Стары горад Іерусаліма. Былі збудаваныя між 1535 і 1538 па загадзе Сулеймана I, калі Іерусалім з’яўляўся часткай Асманскай імперыі.
Даўжыня сценаў складае 4 018 метраў, сярэдняя вышыня складае 12 метраў, сярэдняя таўшчыня — 2,5 метры. Сцены ўтрымліваюць трыццаць чатыры вартавыя вежы і восем брамаў.
У 1981 годзе Сцены Іерусаліму разам са Старым горадам Іерусаліма ўнесены ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА[1].
Сцены Іерусаліма, што першапачаткова былі пабудаваныя для абароны межаў горада ад уварванняў, служаць зараз як атракцыён для турыстаў з прычыны таго, што яны перасталі выконваць абарончую функцыю.
Remove ads
Заўвагі
- Тэрыторыя ўсходняй часткі Іерусаліма кантралюецца Ізраілем у выніку анексіі, на прадмет правамоцтва якой існуюць розначытанні ў сусветнай супольнасці. Статус усходняй часткі Іерусаліма з’яўляецца адной з праблем ізраільска-палесцінскага канфлікту. Гл. таксама артыкул Усходні Іерусалім.
У пералік Аб’ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА Стары горад і крапасныя сцены ўнесены без указання Ізраіля ці Палесцінскай дзяржавы, як дзяржаўнага прадстаўніка, у асобны раздзел «Іерусалім», з пазнакай пра Іарданію як краіну, якая ініцыявала занясенне аб’екта ў пералік.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads