Сцержань (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сце́ржань[2][3] — возера ў Беларусі у Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Свячанка, за 15 км на ўсход ад горада Чашнікі, за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Грыбіна.

Хуткія факты Сцержань, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 1,68 км². Даўжыня 1,8 км, найбольшая шырыня 1,42 км. Найбольшая глыбіня 1,8 м, сярэдняя — 0,6 м. Даўжыня берагавой лініі 5,3 км. Аб’ём вады 1,01 млн м³.
Катлавіна рэшткавага тыпу круглаватай формы. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі сплавінныя, параслі трыснягом, асакой, хмызняком. Амаль уся плошча дна возера выслана сапрапелем. Вада празрыстая да дна. Колернасць вады 125°. Цалкам зарастае падводнай расліннасцю.
Возера эўтрофнае. Упадаюць некалькі ручаёў, меліярацыйных каналаў і рэкі Свяча (назва ракі Свячанкі да месца ўпадзення ў возера) і Рагожыца. Выцякае рака Свячанка.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, плотка, гусцяра, краснапёрка і іншыя рыбы.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads