Стэрлітамак
горад у Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стэрлітама́к[2] (руск.: Стерлитамак, башк.: Стәрлетамак) — горад (з 1781 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Стэрлітамакскага раёна Башкартастана. Насельніцтва — 280.375 чалавек (на 1 студзеня 2024)[3]. Заснаваны ў 1735 годзе.
Remove ads
Геаграфія
Горад размешчаны на левым беразе ракі Белая (прыток Камы), за 130 км ад Уфы. У цэнтральнай частцы горада працякае рака Сцярля, якая ўпадае ў раку Ашкадар ва ўсходняй частцы Стэрлітамака.
Эканоміка
Буйны цэнтр хімічнай прамысловасці і машынабудавання. Эканамічны патэнцыял горада шмат у чым вызначаюць буйныя хімічныя і нафтахімічныя прадпрыемствы, такія як акцыянерныя таварыствы «Сода», «Каўстык», «Сінтэз-Каўчук», «Нафтахімічны завод». Менавіта гэтыя чатыры горадаўтваральныя гіганты замацавалі за Стэрлітамакам званне «горада вялікай хіміі». Машынабудаўнічая і станкабудаўнічая галіны вытворчасці ў горадзе прадстаўленыя буйнымі акцыянернымі таварыствамі: «Стэрлітамакскі станкабудаўнічы завод», «Чырвоны пралетарый», «Вагонарамонтны завод», «Завод Будмаш», Канцэрн «Інмаш». Акрамя таго, у горадзе працуюць магутныя прадпрыемствы будаўнічай індустрыі і будаўнічых матэрыялаў.
Remove ads
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Ігар Ігаравіч Палівода (1950—1996) — беларускі кампазітар, піяніст.
Гарады-пабрацімы
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads